Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў перавезла больш за 737 тысяч пасажыраў

12 сакавіка

З 7 па 10 сакавіка цягнікамі з нумараванымі месцамі Беларуская чыгунка перавезла больш 207 тыс. пасажыраў. З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — 140 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній — 67 тыс. пасажыраў. Цягнікамі з ненумараванымі месцамі перавезена больш за 530 тыс. пасажыраў.

Максімальны пасажырапаток назіраўся ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня 7 сакавіка і ў нядзелю 10 сакавіка. У гэтыя дні — 7 і 10 сакавіка — было перавезена прыкладна 420 тысяч пасажыраў.

У міжрэгіянальных зносінах найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам і такімі абласнымі цэнтрамі, як Гомель, Брэст і Віцебск.

За перыяд з 7 па 10 сакавіка з Мінска ў Гомель і назад перавезена больш за 14 тысяч пасажыраў, па маршруце Мінск—Брэст—Мінск прайшло каля 14,5 тысяч пасажыраў, па маршруце Мінск—Віцебск—Мінск — каля 7,5 тысяч пасажыраў.

У міжнародных зносінах асаблівай папулярнасцю карысталіся цягнікі да Масквы, Санкт-Пецярбурга і Вільнюса.

У сталіцу Расійскай Федэрацыі ў святочныя дні цягнікамі фарміравання Беларускай чыгункі здзейснілі падарожжа больш за 11 тысяч пасажыраў. Усяго ў зносінах Беларусь—Расія—Беларусь чыгуначным транспартам у гэты перыяд перавезена больш за 17 тысяч чалавек.

Больш за 2,3 тысяч пасажыраў з 7 па 10 сакавіка наведалі сталіцу Літвы.

Трэба адзначыць, што ў мэтах своечасовага і якаснага задавальнення попыту насельніцтва ў перавозках Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў прызначыла 31 дадатковы цягнік.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год