Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

За 2018 год на Беларускай чыгунцы амаль на 9 тысяч безбілетных грамадзян накладзены адміністрацыйныя спагнанні

4 лютага

За 2018 год кантралёрамі-рэвізорамі Беларускай чыгункі ажыццёўлены кантроль у 56650 цягніках, што на 1356 цягнікоў больш, чым у 2017 годзе. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96% ад агульнай колькасці цягнікоў, у якіх ажыццяўляўся кантроль.

Па выніках кантролю ў 2018 годзе ў дачыненні да 8998 грамадзян вынесены пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за безбілетны праезд, з іх 7619 заплацілі штраф на месцы.

За курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых для гэтага месцах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 345 чалавек.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана 188,27 тыс. рублёў штрафу і тарыфу.

Беларускай чыгункай у 2018 годзе надавалася вялікая ўвага рабоце па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках. У прыватнасці, праведзены 10 дэкадаў суцэльнага кантролю, у ходзе якіх правяралася да 100% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на кантраляваным участку, штотыднёвыя суцэльныя групавыя праверкі з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі, а таксама 5 суцэльных праверак, пры якіх кантроль ажыццяўляўся на ўсім шляху руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Таксама на працягу года праведзены 2 прафілактычныя акцыі «Стоп — заяц!», накіраваныя на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам іх правядзення выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі. Падчас акцый работнікі БЧ ажыццяўлялі праверку наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа пры пасадцы ці высадцы з транспартнага сродку і раздавалі тэматычныя памяткі.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

Звяртаем увагу!

З 31 студзеня 2018 года памер штрафу за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній зменены і цяпер складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні.

Таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф у памеры 0,2 базавай велічыні) за неаплачаны правоз ручной паклажы, колькасць або памер якой перавышаюць устаноўленыя заканадаўствам нормы бясплатнага правозу (вагой больш за 36 кілаграмаў, альбо памер якой па суме трох вымярэнняў перавышаў 200 сантыметраў).

Штраф за безбілетны праезд пасажыраў у цягніках рэгіянальных ліній не змяніўся і складае 0,7 базавай велічыні, у міжрэгіянальных і міжнародных лініях памер штрафу таксама застаўся без змяненняў і складае 1 базавую велічыню.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых для гэтага месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

З 01 студзеня 2019 года базавая велічыня складае 25,5 рубля.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску 225-39-41, 225-48-22.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год