Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Вынікі сумеснай работы абмяркуюць беларускія і польскія чыгуначнікі ў Брэсце

18 лютага

20 лютага ў Брэсце дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым правядзе перамовы з кіраўніцтвам Групы АТ «Польскія чыгункі» на чале са Старшынёй праўлення Кшыштафам Мамінскім.

У ходзе перагавораў бакі разгледзяць вынікі працы па перавозцы грузаў у зносінах Усход—Захад—Усход за 2018 год і планы на 2019 г. Будзе нададзена ўвага эксплуатацыйнай працы памежных чыгуначных пераходаў, мадэрнізацыі інфраструктуры чыгуначных участкаў на беларуска-польскіх памежных чыгуначных пераходах на 2019—2020 гг. На парадку дня запланаваны разгляд пытанняў арганізацыі перавозак пасажыраў у зносінах Беларусь—Польшча ў 2018 і перспектывах іх развіцця ў 2019 годзе. Таксама бакі нададуць увагу пытанням па актуалізацыі дзеючага Пагаднення паміж Беларускай чыгункай і АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» аб узаемадзеянні пры арганізацыі міжнародных чыгуначных перавозак і Пагадненняў з таварыствамі Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» і шэраг іншых пытанняў.

Важнасць тэм, якія абмяркоўваюцца, пацвярджаецца прадстаўнічым складам зацікаўленых удзельнікаў з польскага боку. На сустрэчы ў Брэсце плануецца ўдзел кіраўніцтва таварыстваў Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі»: АТ «ПКП Польскія чыгуначныя лініі» (кіраўнік чыгуначнай інфраструктуры ў Рэспубліцы Польшча), АТ «ПКП Карго» (грузавы чыгуначны перавозчык), АТ «ПКП Інтэрсіці» ( чыгуначны пасажырскі перавозчык), ТАА «ПКП ЛХС» — шырокакалейная металургічная лінія 1520 мм.

На працягу 2018 года актыўна развіваліся міжнародныя чыгуначныя перавозкі грузаў у зносінах Беларусь—Польшча, надавалася ўвага арганізацыі перавозак грузаў паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Заходняя Еўропа—Кітай, забеспячэнню бесперашкоднага пропуску цягнікоў праз беларуска-польскія памежныя пераходы.

У 2018 годзе ў зносінах Усход—Захад—Усход перавезена амаль 14 млн тон грузаў або 111,2% да 2017 года.

Па выніках 2018 года праз беларуска-польскія памежныя пераходы прайшло больш за 10350 кантэйнерных цягнікоў, у складзе якіх перавезена 387,2 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, або 126,3% да ўзроўню 2017 года. У зносінах Кітай—Еўропа—Кітай перавезена 314,7 тыс. кантэйнераў у ДФЭ або 128% да 2017 года.

Улічваючы планаваны рост кантэйнерных перавозак у напрамку Усход—Захад—Усход Беларуская чыгунка рэалізуе шэраг праектаў на беларуска-польскіх памежных пераходах.

У цяперашні час БЧ рэалізуе інвестыцыйны праект па рэканструкцыі кантэйнернага тэрмінала на станцыі Брэст-Паўночны. Дадзеным праектам прадугледжана перабудова чыгуначных пуцей, павелічэнне франтоў перагруза і захоўвання кантэйнераў, набыццё сучасных высокапрадукцыйных грузапад'ёмных машын. Гэтыя меры дадуць магчымасць павялічыць перапрацоўчую здольнасць па перагрузцы кантэйнераў у 1,5 разы, плошчы захоўвання кантэйнераў — у 2 разы. У выніку падвысіцца прывабнасць і канкурэнтаздольнасць транспартнага калідора Усход—Захад—Усход праз Брэст. Завяршыць усе работы БЧ плануе да канца 2019 года.

Таксама развіваецца інфраструктура станцый Брузгі (памежны пераход Брузгі—Кузніца Беластоцкая) і Свіслач (памежны пераход Свіслач—Семянуўка).

Беларуская чыгунка працуе на перспектыву і мае патэнцыял для павелічэння аб'ёмаў перадачы грузаў праз беларуска-польскія памежныя пераходы. У бягучым годзе дарога плануе аднавіць чыгуначныя зносіны па каляі 1435 мм праз памежны пераход Высока-Літоўск—Чарамха.

На сустрэчы бакі таксама абмяркуюць пытанні далейшага развіцця міжнародных пасажырскіх зносін. У пасажырскім зносінах Беларусь—Польшча—Беларусь за 2018 год перавезена 284,1 тыс. пасажыраў або 123,9% да 2017 года.

З 10 снежня 2017 года БЧ арганізаваны штодзённыя перасадачныя зносіны Мінск—Брэст—Варшава і прызначаны цягнікі № 727/728 Мінск—Брэст—Мінск і № 128/127 Варшава—Брэст—Варшава. Дадзены праект арганізаваны ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларускай чыгункай і АТ «ПКП Інтэрсіці» у мэтах удасканалення транспартнага абслугоўвання пасажыраў.

З пачатку арганізацыі перасадачных зносін па маршруце Мінск—Брэст—Варшава з 10 снежня 2017 па 31 снежня 2018 перавезена каля 110 тысяч пасажыраў.

Праграма перамоваў прадугледжвае таксама наведванне аб'ектаў інфраструктуры Брэсцкага чыгуначнага вузла. Польскія калегі азнаёмяцца з вакзальным комплексам станцыі Брэст-Цэнтральны, наведаюць кантэйнерныя і перагрузачныя тэрміналы станцыі Брэст-Паўночны, а таксама пабываюць у музеі чыгуначнай тэхнікі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год