Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На Беларускай чыгунцы працягваецца штогадовы конкурс «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце»

1 лютага

22—23 студзеня ў Жлобіне адбыўся конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод работнікаў лакаматыўнага гаспадаркі. На два дні ў Жлобіне сабраліся работнікі лакаматыўных брыгад БЧ, машыністы-інструктары, тэхнікі па расшыфроўцы стужак хуткасцямераў і электронных носьбітаў інфармацыі, якія да гэтага занялі першыя месцы на папярэдніх этапах конкурсу на ўзроўні аддзяленняў дарогі.

Прэтэндэнты на званне «Лепшы па прафесіі» павінны былі прадэманстраваць свае прафесійныя веды і навыкі на тэарэтычным і практычным этапах спаборніцтва.

У выніку лепшымі работнікамі прызнаны: машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Гомель Уладзіслаў Міліч, памочнік машыніста цеплавоза лакаматыўнага дэпо Асіповічы Антон Папоў, машыніст электравоза лакаматыўнага дэпо Гомель Аляксандр Семянчук, памочнік машыніста электравоза лакаматыўнага дэпо Мінск Аляксей Савіч, машыніст дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Гомель Алег Комаренцев, памочнік машыніста дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Гомель Дзмітрый Янкоў, машыніст электрацягніка лакаматыўнага дэпо Гомель Ігар Сілкін, памочнік машыніста электрацягніка лакаматыўнага дэпо Гомель Дзяніс Міхалькевіч, машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо Асіповічы Руслан Папоў, тэхнік па расшыфроўцы стужак хуткасцямераў лакаматыўнага дэпо Віцебск Ірына Усціновіч.

У цэлым, на Беларускай чыгунцы ў конкурсе «Лепшы па прафесіі" прынімаюць удзел прадстаўнікі больш чым 140 розных прафесій і спецыяльнасцей розных гаспадарак магістралі. Канчатковыя вынікі конкурсу будуць падведзены ў красавіку 2019 года. Ушанаванне пераможцаў адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы напярэдадні 1 мая.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год