Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прапануе новыя праекты па арганізацыі перавозкі грузаў у кантэйнерах

27 лютага

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі арганізуе новы праект рэгулярны кантэйнерны цягнік па маршруце БеларусьРумынія. Партнёрамі БТЛЦ у арганізацыі праекта выступаюць Rail Cargo Logistics d.o.o. (Славенія) і Захід Транс Сэрвіс (Украіна).

Новы кантэйнерны цягнік з экспартнай прадукцыяй прадпрыемстваў лясной галіны плануецца адправіць у адрас грузаатрымальнікаў ў першай дэкадзе сакавіка са станцыі Ганцавічы. У склад цягніка будуць уключаны 124 кантэйнера, якія размесцяцца на 31 спецыялізаванай фітынгавай платформе па 4 кантэйнера на кожнай. Для перавозкі дадзенай прадукцыі выкарыстоўваюцца кантэйнеры падвышанай ёмістасці тыпу «Open Top».

Адным з галоўных пераваг новага праекту з'яўляецца прадуманая лагістыка, аснову якой складае хуткасць дастаўкі грузу 39 гадзін. Запланаваны аб'ём грузаў на 2019 г. 120 000 тон.

У мерапрыемстве, прысвечаным адпраўцы ў першы рэйс новага кантэйнернага цягніка, прымуць удзел кіраўніцтва БЧ і БТЛЦ, прадстаўнікі партнёраў праекта з Славеніі і Украіны.

Для Беларускай чыгункі адным са стратэгічных напрамкаў з'яўляецца развіццё экспартна-імпартных перавозак грузаў беларускіх прадпрыемстваў. У 2019 годзе ў планах дарогі рэалізацыя новых праектаў па экспарту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў. Так у рамках развіцця калідора ПоўначПоўдзень БЧ сумесна з ААТ «РЖД» і ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі» прапрацоўваецца пытанне аб арганізацыі новага праекта курсіраванне кантэйнернага цягніка па маршруце МінскБаку. Гэты праект дасць магчымасць у самыя кароткія тэрміны (7 сутак) і па канкурэнтных тарыфах дастаўляць грузы, што вырабляюцца ў Беларусі, у Азербайджанскую Рэспубліку.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год