Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

1 сакавіка на Беларускай чыгунцы стартуе конкурс сярод дзяцей чыгуначнікаў на лепшы малюнак

27 лютага

Конкурс прысвечаны гераічнаму мінуламу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і арганізаваны ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго мэта — выхаванне пачуцця патрыятызму, любві і павагі да сваёй Радзімы, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей чыгуначнікаў.

Творчае спаборніцтва будзе праводзіцца ў чатырох узроставых катэгорыях: 5—7 гадоў, 8—11 гадоў, 12—14 гадоў, 15—17 гадоў, у кожнай з якіх прысуджаецца 1,2 і 3 месца.

Малюнкі могуць адлюстроўваць удзел чыгуначнікаў у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны, подзвігі чыгуначнікаў, удзел чыгуначнікаў у аднаўленні краіны пасля Вялікай Айчыннай вайны, святкаванне Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з удзелам чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаецца адна праца ад аднаго ўдзельніка, выкананая на любым матэрыяле (ватман, кардон, палатно і г. д.) фармату А3 і ў вольным стылі (аловак, каляровыя алоўкі, акварэль, гуаш, акрыл, фламастэры і г. д.), аформленая ў рамку.

Адна з галоўных умоў, на якую будзе звяртаць увагу журы пры падвядзенні вынікаў, — малюнак павінен быць выкананы ўдзельнікам самастойна. Таксама будуць ўлічвацца адпаведнасць тэме, мастацкая выразнасць і нестандартны падыход, арыгінальнасць ідэі, акуратнасць выканання і праява творчай індывідуальнасці.

Работы прымаюцца з 1 сакавіка па 1 чэрвеня па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Леніна, 17, каб. 109, Упраўленне Беларускай чыгункі.

Узнагароджанне пераможцаў і падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца напярэдадні Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Больш падрабязна з Палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле Прэс-цэнтр/Конкурсы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год