Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Рабочая сустрэча кіраўнікоў чыгунак — удзельнікаў праекта ОТЛК ЕРА прайшла ў Маскве

29 студзеня

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыняў удзел у рабочай сустрэчы кіраўнікоў чыгунак — удзельнікаў праекта ОТЛК ЕРА, якая адбылася 28 студзеня ў г. Маскве.

Сярод удзельнікаў сустрэчы старшыня праўлення — генеральны дырэктар ААТ «РЖД» Алег Белазёраў, Старшыня Праўлення АТ «НК» КТЖ «Сауат Мынбаеў, прэзідэнт АТ «ОТЛК ЕРА» (акцыянернае таварыства «Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія — Еўразійскі чыгуначны альянс») Аляксей Гром.

Сустрэча прысвечана падвядзенню вынікаў работы АТ «ОТЛК ЕРА» у 2018 годзе і перспектыўным планам і задачам на 2019 г. Таксама бакі абмеркавалі праект акцыянернага пагаднення АТ «ОТЛК ЕРА».

За 2018 год транзітам па Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай-ЕС-Кітай у рамках сэрвісаў ОТЛК ЕРА перавезена 273,7 тыс. кантэйнераў у ДФЭ або 156% да 2017 года.

Улічваючы планаваны рост кантэйнерных перавозак у напрамку Усход—Захад—Усход Беларуская чыгунка рэалізуе шэраг праектаў, накіраваных на развіццё інфраструктуры і павелічэнне перапрацоўчай здольнасці станцый на беларуска-польскіх пагранпераходах. У цяперашні час рэалізуецца інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі станцыі Брэст-Паўночны. Гэта дасць магчымасць павысіць сярэднедзённую перапрацоўчую здольнасць станцыі па перапрацоўцы кантэйнераў, скараціць час на іх апрацоўку і паскорыць пропуск. Завяршыць усе работы плануецца да канца 2019 года.

Таксама развіваецца інфраструктура станцый Брузгі (памежны пераход Брузгі—Кузніца Беластоцкая) і Свіслач (памежны пераход Свіслач—Семянуўка).

Беларуская чыгунка працуе на перспектыву і мае патэнцыял для павелічэння аб'ёмаў перадачы грузаў праз беларуска-польскія памежныя пераходы. У планах дарогі ў 2019 годзе аднаўленне перадачы грузаў праз памежны пераход Высока-Літоўск—Чаромха.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год