Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На БЧ у снежні 2018 гады кожны чацвёрты білет прададзены праз Інтэрнэт

4 студзеня

У снежні 2018 года ўдзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) склала 25,1%. Гэта значыць кожны чацвёрты білет, рэалізаваны на цягнікі з нумараванымі месцамі, — электронны.

Усяго ў 2018 годзе паслугай куплі білетаў онлайн скарысталіся амаль 2,6 млн грамадзян. Гэта на 22,4% больш, чым у 2017 годзе.

Нагадваем, што для трымальнікаў банкаўскіх плацежных карт ААТ «АСБ Беларусбанк» пры куплі білетаў на сайце poezd.rw.by, аплачаных адным плацяжом на суму ад 50 бел. руб., дзейнічае праграма лаяльнасці. На карту iдзе бонуснае вяртанне сродкаў ад 3% да 5%.

Таксама ў пасажыраў Беларускай чыгункі карыстаецца попытам паслуга куплі білетаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. У 2018 годзе з іх выкарыстаннем было рэалізавана 1,4 млн білетаў, што на 40% больш, чым у 2017 годзе.

Нагадваем, што праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання пасажыры могуць набыць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній, у тым ліку аформіць бясплатныя праязныя дакументы для дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў. Дадзеная паслуга даступная трымальнікам плацежных картак усіх банкаў Рэспублікі Беларусь. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не спаганяецца.

Сёння на БЧ дзейнічае 85 тэрміналаў самаабслугоўвання. Да II Еўрапейскіх гульняў на станцыях і прыпыначных пунктах: cт. Мінск-Пасажырскі, п.п. Лошыца, п.п. Масюкоўшчына, п.п. Мінск-Паўночны, п.п. Лебядзіны і ст. Беларусь плануецца ўсталяваць яшчэ 26 шматмоўных тэрміналаў самаабслугоўвання з купюра- і манетапрыёмнікамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год