Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Арганізацыя ветэранаў Беларускай чыгункі адзначыць у студзені сваё 35-годдзе

9 студзеня

У студзені 2019 года спаўняецца 35 гадоў з дня ўтварэння Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі. Ушанаванні ветэранаў пройдуць на ўсіх аддзяленнях беларускай магістралі.

Ветэранская арганізацыя Беларускай чыгункі — адна з найстарэйшых у Беларусі. Створаная ў студзені 1984 года, за гэтыя гады яна набыла вялікі вопыт работы і заваявала заслужаны аўтарытэт не толькі ў чыгуначнай сферы, але і ва ўсёй рэспубліцы.

Сёння Арганізацыя ветэранаў Беларускай чыгункі ўключае ў сябе 178 першасных аб'яднанняў, якія згуртоўваюць ў сваіх радах больш за 38 тысяч чалавек.

На Беларускай чыгунцы створана дзейсная сістэма работы з ветэранамі вайны і працы па розных напрамках: сацыяльная падтрымка; патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі; удзел ветэранаў у вытворчым жыцці дарогі; культурна-масавая і арганізацыйная работа.

Пытанні сацыяльнай падтрымкі пенсіянераў і стварэнне ўмоў для павышэння яе эфектыўнасці вырашаюцца ў цесным узаемадзеянні з адміністрацыямі і прафсаюзнымі камітэтамі прадпрыемстваў, а таксама першаснымі арганізацыямі ГА «БРСМ».

Шырока практыкуецца замацаванне моладзі за адзінокімі і адзінокапражываючымі ветэранамі, якім аказваецца пасільная дапамога ў вырашэнні бытавых пытанняў.

Вялікая роля ў правядзенні гэтай работы належыць Дарожнай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Дзякуючы дзейнасці яе службы сясцёр міласэрнасці 400 ветэранаў вайны і працы БЧ атрымліваюць на даму неабходныя паслугі медыцынскага і сацыяльнага характару.

Арганізацыя ветэранаў праводзіць актыўную дзейнасць па патрыятычнаму і маральнаму выхаванню моладзі. Рэгулярна праходзяць сустрэчы з маладымі работнікамі, навучэнцамі чыгуначных навучальных устаноў, падшэфных школ і дзіцячых садоў. Ветэраны чыгункі прымаюць удзел у мерапрыемствах па захаванні і падтрыманні ў належным стане помнікаў і абеліскаў абаронцам Айчыны.

Асабліва трэба адзначыць актыўны ўдзел ветэранаў у рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.

Ветэранскія арганізацыі аказваюць садзейнічанне ў развіцці і ўдасканаленні дзейнасці музеяў, пакояў баявой і працоўнай славы і іншых формаў ідэалагічнага выхавання работнікаў галіны.

Добрай традыцыяй стаў удзел прадстаўнікоў арганізацый ветэранаў у конкурсах, фестывалях і іншых культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў арганізацыях чыгункі.

Адной з галоўных падзей 2019 года з удзелам ветэранаў вайны і працы стане святкаванне 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Рашэннем Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў зацверджаны План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У працоўных калектывах арганізацый БЧ пройдуць сустрэчы і размовы з ветэранамі на тэму: «Аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Прадугледжана абнаўленне і папаўненне экспазіцыі музеяў БЧ, будзе арганізавана дадатковае абследаванне сацыяльна-бытавых умоў пражывання ветэранаў ВАВ і замацаванне членаў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» за адзінокімі і маючымі патрэбу ў доглядзе.

Адбудуцца ўрачыстыя сходы і святочныя канцэрты, фестывалі і конкурсы, будуць арганізаваны тэматычныя выставы і экспазіцыі, а таксама экскурсіі па месцах баявой і працоўнай славы.

Акрамя гэтага, План мерапрыемстваў прадугледжвае арганізацыю сумесных акцый ГА «БРСМ» і Арганізацыі ветэранаў БЧ, сярод якіх: «Добрае сэрца — ветэранам», «Ваша Перамога — наша свабода», «Ветэран жыве побач», «Моладзь — ветэранам».

Таксама запланавана правядзенне конкурсу сярод дзяцей чыгуначнікаў на лепшы дзіцячы малюнак і фотаконкурсу сярод работнікаў БЧ, прысвечаных гераічнаму мінуламу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Конкурс «Вялікай Перамозе прысвячаецца!» на лепшы тэлерэпартаж сярод рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі і конкурс сярод пазаштатных карэспандэнтаў газеты «Железнодорожник Белоруссии» на лепшую публікацыю, прысвечаную знамянальнай даце.

Напярэдадні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з удзелам ветэранаў і работнікаў беларускай магістралі ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» адбудзецца ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная ратнаму і працоўнаму подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
 

Да спісу навін за 2019 год