Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Снежань

  • 29 снежня 2018
    Дарагія ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі! Паважаныя пасажыры, грузаўладальнікі і дзелавыя партнёры!

    Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым 2019 годам і Калядамі!

    Гэта самыя светлыя і радасныя святы ў нашым жыцці — сімвалы дабра і надзеі на тое, што ўсё добрае памножыцца, а самыя жаданыя планы і пачынанні абавязкова здзейсняцца!

    У адыходзячым годзе калектыў Беларускай чыгункі шмат і плённа працаваў, удасканальваючы тэхналогію перавозачнага працэсу, развіваючы інфраструктуру, абнаўляючы рухомы састаў, укараняючы шматлікія інавацыі, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці і якасці аказваемых паслуг для пасажыраў і грузаадправіцеляў.

    Чытаць далей…
  • 27 снежня 2018
    Беларускай чыгунцы 27 снежня споўнілася 156 гадоў

    27 снежня ў Дзень нараджэння Беларускай чыгункі ў сталіцы сабраліся лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў з усіх аддзяленняў чыгункі. Традыцыйна ў гэты дзень у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання галіновымі ўзнагародамі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 26 снежня 2018
    На Беларускай чыгунцы праходзіць акцыя «Дзеці і бяспека»

    З 24 снежня 2018 года па 7 студзеня 2019 года на Беларускай чыгунцы традыцыйна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». На ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі асаблівая ўвага надаецца папярэджанню дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды, падчас якіх надаюць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Чытаць далей…
  • 26 снежня 2018
    На Беларускай чыгунцы праходзіць акцыя «Дзеці і бяспека»

    З 24 снежня 2018 года па 7 студзеня 2019 года на Беларускай чыгунцы традыцыйна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека». На ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі асаблівая ўвага надаецца папярэджанню дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды, падчас якіх надаюць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Чытаць далей…
  • 26 снежня 2018
    Беларуская чыгунка правядзе 27 снежня Адзіны дзень пасажыра

    Беларуская чыгунка сустрэчы з пасажырамі ў новым фармаце праводзіла на працягу ўсяго года

    Правядзенне дадзеных сустрэч з пасажырамі ў новым фармаце — добрая магчымасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў рэгіёнах і ў горадзе Мінску.

    Чытаць далей…
  • 22 снежня 2018
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, снежань 2018 (Выпуск 96)

    Сёння ў выпуску:

    — Аб'ёмы перавозак і павышэнне прапускной здольнасці абмеркавалі ў Маскве на Круглым стале, прысвечаным транзіту расійскіх грузаў;

    Чытаць далей…
  • 21 снежня 2018
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу «Мой родны кут, як ты мне мiлы!», прысвечанага Году малой радзімы

    Конкурс праводзіўся з 24 верасня па 30 лістапада сярод работнікаў Беларускай чыгункі ў 3 намінацыях: «Мой родны кут назаўжды Ў маім сэрцы!» (Тэматыка, звязаная з гісторыка-культурнай і духоўнай спадчынай малой радзімы, яе прыроднай разнастайнасцю, эпізодамі з ваеннага і пасляваеннага жыцця, вядомымі людзьмі, у тым ліку былымі работнікамі чыгуначнага транспарту), «Сваёй працай мы ўславім цябе, малая радзіма!» (тэматыка, звязаная з выкананнем работ па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на малой радзіме, у тым ліку работнікамі Беларускай чыгункі), «З майго дзяцінства аб чыгунцы ўспаміны …» (тэматыка, якая адлюстроўвае ўзаемасувязь чыгуначнага транспарту з малой радзімай).

    Чытаць далей…
  • 21 снежня 2018
    22 снежня Начальнік Беларускай чыгункі прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання ў Оршы

    Лінейны цэнтр транспартнага абслугоўвання «Орша» (ЛЦТА) размешчаны на станцыі Орша-Усходняя.

    Адкрыццё ЛЦТА «Орша» — гэта інвестыцыйны праект, накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці Беларускай чыгункі і пашырэнне спектру комплексных паслуг кліентам па перавозцы грузаў, які дарога рэалізуе на працягу апошніх гадоў.

    Чытаць далей…
  • 19 снежня 2018
    Беларуская чыгунка далучылася да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    19 снежня ў рамках акцыі «Нашы дзеці» кіраўніцтва Беларускай чыгункі сустрэлася з навучэнцамі Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

    У цяперашні час у школе-інтэрнаце навучаюцца 96 вучняў ва ўзросце ад 4 да 19 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у асноўным з малазабяспечаных сем'яў.

    Чытаць далей…
  • 17 снежня 2018
    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    19 снежня кіраўніцтва Беларускай чыгункі, прафсаюзнага камітэта магістралі сустрэнуцца з выхаванцамі Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

    Удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» для арганізацый Беларускай чыгункі ўжо стаў добрай традыцыяй. Штогод чыгуначнікі наведваюць падшэфныя ўстановы, аказваюць ім спонсарскую дапамогу, арганізоўваюць канцэртныя праграмы.

    Чытаць далей…
  • 14 снежня 2018
    Беларуская чыгунка адпраўляе навагодні турыстычны цягнік у маёнтак Дзеда Мароза

    14 снежня са станцыі Мінск-Пасажырскі адправіцца першы «Навагодні экспрэс» ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча». Праект арганізаваны Турыстычным цэнтрам «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Святочны цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, будзе дастаўляць турыстаў у госці да Дзеда Мароза 21, 23 і 28 снежня бягучага года і 2, 4, 6, 11 студзеня 2019 года.

    Чытаць далей…
  • 11 снежня 2018
    Беларуская чыгунка за 11 месяцаў 2018 года перавезла 144 млн тон грузаў і больш 74,2 млн пасажыраў

    Па папярэдніх даных Беларускай чыгункай у студзені—лістападзе гэтага года было перавезена 144 млн тон грузаў, што склала 108,3% да аналагічнага перыяду 2017 года.

    За лістапад 2018 года чаканы аб'ём перавозак грузаў складае 13,8 млн тон або 104,5% да ўзроўню лістапада 2017 года.

    Чытаць далей…
  • 09 снежня 2018
    22 студзеня Беларуская чыгунка правядзе Круглы стол у Мінску

    22 студзеня 2019 г. у г. Мінску Беларуская чыгунка праводзіць Круглы стол «Экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь пры арганізацыі кантэйнерных перавозак у зносінах з Азербайджанскай Рэспублікай».

    Беларуская чыгунка арганізуе мерапрыемства з мэтай прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаў у зносінах Беларусь—Азербайджан. Таксама ў адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі ў ходзе трохбаковай сустрэчы, якая прайшла ў снежні 2018 гадоў ў Баку, прадстаўнікоў Беларускай чыгункі, ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі», ААТ «РЖД» па пытанні развіцця міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач—Поўдзень».

    Чытаць далей…
  • 07 снежня 2018
    12 снежня ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Беларуская чыгунка праводзіць Круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў». Мерапрыемства арганізавана Беларускай

    12 снежня ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Беларуская чыгунка праводзіць Круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў». Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь.

    Беларуская чыгунка традыцыйна ў канцы года арганізуе ў Маскве Круглы стол. Галоўнай мэтай якога з'яўляецца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія, прэзентацыя і азнаямленне грузаўладальнікаў, экспедытарскіх і аператарскіх кампаній з тарыфнай палітыкай БЧ на 2019 фрахтавы год, дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў, а таксама азнаямленне з транспартна-экспедиционной дзейнасцю і магчымасцямі дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 07 снежня 2018
    Лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы і лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі выберуць на Беларускай чыгунцы

    На Беларускай чыгунцы праводзіцца конкурс на лепшы музей, пакой баявой і працоўнай славы і лепшую экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі па выніках працы за 2018 год.

    Конкурс арганізаваны з мэтай развіцця традыцый і павышэння прэстыжу чыгуначных прафесій, укаранення прагрэсіўных тэхналогій і новых форм работы, папаўнення фондаў, якія прадстаўляюць асаблівую гістарычную каштоўнасць, афармлення экспазіцый, якія адлюстроўваюць баявыя і працоўныя заслугі чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  • 06 снежня 2018
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшую публікацыю, прысвечаную Году малой радзімы

    Конкурс праводзіўся ў газеце «Чыгуначнік Беларусі» з 25 мая па 1 лістапада сярод работнікаў і ветэранаў працы Беларускай чыгункі па 5 намінацыях: «Зямля, дзе пачаўся мой чыгуначны лёс», «Гісторыя дарогі — гісторыя краіны», «Мая сям'я — чыгунка», «Дарогамі памяці», «Багатая талентамі родная зямля».

    Усяго на конкурс паступіла больш за 60 работ. Ён быў арганізаваны з мэтай захавання пераемнасці пакаленняў, культурных і гістарычных традыцый, фарміравання пазітыўнага грамадскай думкі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, а таксама ўключэння работнікаў і ветэранаў працы Беларускай чыгункі ў актыўную грамадскую жыццё.

    Чытаць далей…
  • 03 снежня 2018
    Беларуская чыгунка прыме ўдзел у 15 пасяджэнні Беларуска-Расійскага Савета з Калінінградскай вобласцю

    Першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў прыме ўдзел у складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у 15 пасяджэнні Беларуска-Расійскага Савета па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву абласцей, органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь з Калінінградскай вобласцю. Мерапрыемства пройдзе 4—5 снежня ў г. Светлагорску (Расія).

    У парадак дня 15 пасяджэння Савета па супрацоўніцтве з Калінінградскай вобласцю ўключаны таксама пытанні супрацоўніцтва ў транспартнай сферы.

    Беларуская чыгунка з'яўляецца сувязным звяном у забеспячэнні эканамічных сувязяў Калінінградскай вобласці з іншымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Калінінградская чыгунка філіял ААТ «Расійскія чыгункі» адзін з найважнейшых партнёраў Беларускай чыгункі ў пытаннях міжнародных перавозак грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

    Чытаць далей…