Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

У Парыжы пройдзе 93-я Генеральная асамблея Міжнароднага саюза чыгунак

4 снежня 2018

5-7 снежня дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з намеснікам Начальніка дарогі Пятром Стоцкім прыме ўдзел у сесіі 93-й Генеральнай асамблеі Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ).

У рамках форуму запланаваны рэгіянальныя асамблеі, уключаючы Еўрапейскую, а таксама тэматычныя канферэнцыі, якія прадстаўляюць інтарэс для членаў МСЧ Глабальная канферэнцыя па лічбавым тэхналогіям, дыскусія «Устойлівая інтэграваная, звязаная міжнародная сетка мабільнасці».

Праграмай мерапрыемства прадугледжаны разгляд шэрагу актуальных пытанняў. У прыватнасці, будуць падведзены вынікі дзейнасці МСЧ у 2018 годзе і разгледжан план работы на 2019 г., абран кіруючы склад Міжнароднага саюза чыгунак на бліжэйшыя два гады і зацверджана кандыдатура на пасаду Генеральнага дырэктара МСЧ, прааналізавана фінансавая дзейнасць арганізацыі. Адбудзецца прэзентацыя дзейнасці структурнага падраздзялення арганiзацыi, якое займаецца пытаннямі стандартызацыі (даследаванні і інавацыі, сістэма кіравання якасцю) і па ўкараненні лічбавых тэхналогій (Платформы МСЧ).

Таксама на парадку дня пытанні супрацоўніцтва Міжнароднага саюза чыгунак з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, шэраг арганізацыйных пытанняў.

Напярэдадні сесіі Генеральнай асамблеі МСЧ 6 снежня Пётр Стоцкі прыме ўдзел у 27-й Еўрапейскай рэгіянальнай асамблеe.

Правядзенне мерапрыемстваў запланавана ў штаб-кватэры МСЧ ў Парыжы.

даведачна:

Міжнародны саюз чыгунак — адна з самых аўтарытэтных міжнародных транспартных арганізацый, створаная ў 1922 годзе. Членамі МСЧ у цяперашні час з'яўляюцца больш за 200 чыгуначных кампаній з 90 краін свету. Асноўнымі задачамі МСЧ з'яўляюцца садзейнічанне развіццю міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва па пытаннях чыгуначнага транспарту ў глабальным маштабе, прадстаўленне і прасоўванне інтарэсаў чыгуначнага транспарту на сусветным узроўні, а таксама стымуляванне сумесных дзеянняў наднацыянальных органаў і міжнародных арганізацый у мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту.

Беларуская чыгунка была прынята ў члены МСЧ 10 чэрвеня 1992 г. на юбілейнай 50-й Генеральнай асамблеі МСЧ у горадзе Парыжы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год