Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка выпусціла да Новага 2019 года карпаратыўны каляндар са здымкамі працаўніц магістралі

11 снежня 2018

«Дарога — яна мая! …» агульны слоган карпаратыўнага календара Беларускай чыгункі на 2019 год… Рэалізацыя гэтага праекта — ад задумкі да ўвасаблення — вынік працы творчага калектыву Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі БЧ. У ролі мадэляў выступілі чыгуначніцы, якія сталі тварам Беларускай чыгункі на 2019 год… На старонках календара — 12 прадстаўніц розных чыгуначных прафесій на сваіх працоўных месцах — таварны касір, тэхнік-расшыфроўшчык скораснамерных стужак, цягніковы дыспетчар, правадыр пасажырскага вагона, аператар сартавальнай горкі, дзяжурны па пераезду, білетны касір, дзяжурны памочнік начальніка вакзала, дыктар, дыфектаскапіст, дзяжурны па станцыі, энергадыспетчар. Іх адабралі па выніках кастынгу, прычым, вырашальную ролю пры выбары ігралі не толькі знешнія даныя, але і працоўныя поспехі дзяўчат. Паказальна, што сярод асобаў Беларускай магістралі-2019 ёсць і прадстаўніцы працоўных дынастый, якія ўключаюць не адно пакаленне чыгуначнікаў, фіналісткі і ўдзельніцы галіновых конкурсаў прафесійнага майстэрства.

Зараз на Беларускай чыгунцы працуюць больш за 26 000 прадстаўніц прыгожага полу, гэта амаль трэць усяго калектыву БЧ. Адказнасць і кампетэнтнасць, увага і любоў да сваёй справы, абаянне і матчын клопат — самыя лепшыя якасці, уласцівыя жанчынам, — будуць з чыгуначнікамі, пасажырамі і кліентамі магістралі на працягу ўсяго 2019 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год