Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу «Мой родны кут, як ты мне мiлы!», прысвечанага Году малой радзімы

21 снежня 2018

Конкурс праводзіўся з 24 верасня па 30 лістапада сярод работнікаў Беларускай чыгункі ў 3 намінацыях: «Мой родны кут назаўжды Ў маім сэрцы!» (Тэматыка, звязаная з гісторыка-культурнай і духоўнай спадчынай малой радзімы, яе прыроднай разнастайнасцю, эпізодамі з ваеннага і пасляваеннага жыцця, вядомымі людзьмі, у тым ліку былымі работнікамі чыгуначнага транспарту), «Сваёй працай мы ўславім цябе, малая радзіма!» (тэматыка, звязаная з выкананнем работ па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на малой радзіме, у тым ліку работнікамі Беларускай чыгункі), «З майго дзяцінства аб чыгунцы ўспаміны …» (тэматыка, якая адлюстроўвае ўзаемасувязь чыгуначнага транспарту з малой радзімай).
 
Усяго на конкурс паступіла 462 работы. Ён быў арганізаваны з мэтай выхавання ў работнікаў Беларускай чыгункі пачуцця патрыятызму, любві і павагі да сваёй Радзімы, яе гістарычнага мінулага і прыроднай прыгажосці роднага краю, а таксама захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны краіны.
 
Па выніках спаборніцтва ў намінацыі «Мой родны кут назаўжды Ў маім сэрцы!» 1-е месца прысуджана электрамеханіку Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Брэсцкага аддзялення дарогі Ксеніі Делепенюк, 2-е месца заняў начальнік Дзіцячай чыгункі им. К.С.Заслонава Мінскага аддзялення БЧ Валерый Савіч, 3-е месца ў аператара дэфектаскопнай каляскі Віцебскай дыстанцыі пуці Віцебскага аддзялення чыгункі Дзмітрыя Пахоменкі.

У намінацыі «Сваёй працай мы уславім цябе, малая радзіма!» прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца ў агента камерцыйнага па транспартным абслугоўванні станцыі Негарэлае Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Надзеі Караневіч, 2-е месца заняла спецыяліст сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Баранавіцкага аддзялення БЧ Ілона Палавінкіна, на 3-ім месцы — вядучы спецыяліст па сельскагаспадарчай вытворчасці Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Юрый Гайдук.
 
У намінацыі «З майго дзяцінства аб чыгунцы ўспаміны …» перамогу атрымаў старэйшы электрамеханік па абслугоўванню і рамонту прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Гомельскага аддзялення дарогі Аляксандр Сімцоў, 2-е месца прысуджана электрамеханіку Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Мінскага аддзялення БЧ Уладзіміру Язерскаму, 3-е месца заваявала прыбіральщык вытворчых памяшканняў Асіповіцкага вагоннага дэпо Магілёўскага аддзялення дарогі Алеся Вясёлкіна.

Ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў студзені 2019 года ў Упраўленні Беларускай чыгункі.

У Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў будзе арганізавана фотавыстава з размяшчэннем лепшых фотаработ, прадстаўленых на конкурс.
 
Акрамя таго, работы, якія занялі прызавыя месцы, будуць размешчаны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.
 
 
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год