Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе

22 снежня 2018

22 снежня ў 6 гадзін 11 хвілін пры прыбыцці на станцыю Гарадзея ў цягніку рэгіянальных ліній эканомкласа №6803 МінскБаранавічы па тэхнічных прычынах адбыўся залом токапрыёмніка.

Беларускай чыгункай былі прыняты неабходныя меры па ліквідацыі няспраўнасці, што дазволіла ў 7 гадзін 54 хвіліны прадоўжыць рух цягнікоў па станцыі Гарадзея.

Затрымка цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа № 6803 Мінск—Баранавічы саставіла 1 гадзіну 41 хвіліну. Беларускай чыгункай былі прыняты меры па перасадцы пасажыраў гэтага электрацягніка на iншыя цягнікі і дастаўцы да месца прызначэння аўтатранспартам.

Таксама ў выніку дадзенай няспраўнасці былі затрыманыя наступныя цягнікі: рэгіянальных ліній эканомкласа №7040 БаранавічыМінск на 1 гадзіну 15 хвілін, рэгіянальных ліній бізнес-класа №758 БаранавічыМінск на 1 гадзіну 10 хвілін, міжнародных ліній №132 БрэстМасква на 1 гадзіну.

У цяперашні час рух цягнікоў на гэтым участку ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

Беларуская чыгунка просіць прабачыць за прычыненыя нязручнасці.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год