Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская і Азербайджанскія чыгункі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

19 лістапада 2018

18 лістапада ў рамках 11-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму партнёрству было падпісана Пагадненне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве паміж дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі». Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і Старшыня ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі» Джавід Гурбанаў.

Пагадненне накіравана на выкарыстанне і далейшае развіццё транспартнага і транзітнага патэнцыялу чыгуначных кампаній з мэтай павелічэння іх долі на еўраазіяцкім рынку чыгуначных транспартна-лагістычных паслуг; развіццё грузавых чыгуначных перавозак па маршрутах Беларусь—Азербайджан—Турцыя, выкарыстоўваючы магчымасці новай чыгуначнай лініі Баку—Тбілісі—Карс, а таксама Беларусь—Азербайджан—Іран у рамках заходняга маршруту міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач—Поўдзень».

Дакументам прадугледжана правядзенне сумеснай работы па стварэнню ўмоў для цыфравізацыі транспартных паслуг і ўкараненню новых тэхналогій у транспартна-лагістычнай сферы, узаемадзеянне па пытаннях маркетынгавага даследавання рынку транспартна-лагістычных паслуг.

Таксама важным напрамкам супрацоўніцтва Бакі вызначылі вывучэнне пытання арганізацыі чыгуначнага пасажырскіх зносін Беларусь—Азербайджан, узаемадзеянне ў вытворчай сферы, у частцы паставак прадукцыі чыгуначнага прызначэння, а таксама ўдзелу праектных і будаўнічых арганізацый Бакоў у праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў чыгуначнага транспарту.

Чыгуначныя кампаніі дамовіліся ажыццяўляць абмен вопытам па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы персаналу чыгуначнага транспарту, а таксама ў сацыяльнай сферы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год