Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Першая сустрэча кіраўнікоў чыгуначных ведамстваў краін-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) адбылася 19 верасня ў Ташкенце

21 верасня 2018

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прыняла ўдзел у першай сустрэчы кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый дзяржаў-членаў ШАС і міжнароднай канферэнцыі на тэму «Цэнтральная Азія ў сістэме міжнародных транспартных калідораў: стратэгічныя перспектывы і нерэалізаваныя магчымасці», якія прайшлі ў г. Ташкенце (Узбекістан) 19-21 верасня.

У рамках мерапрыемстваў падпісана Пагадненне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве паміж дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і АТ «Узбекская чыгунка». Пагадненне накіравана на развіццё ўзаемадзеяння паміж Беларускай і Узбекскай чыгункамі ў частцы перавозак грузаў у паведамленні Узбекістан—Беларусь—Узбекістан, у рамках якога прадугледжваецца арганізацыя курсіравання грузавога цягніка «Мінск—Ташкент», а таксама ў частцы прамысловай кааперацыі і праектавання.

Сустрэча кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый адбылася пад старшынствам першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Узбекістан, старшыні праўлення АТ «Узбекская чыгунка» Раматава Ачылбая Жуманіязавіча. Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца выпрацоўка ўзгодненых падыходаў да вызначэння прыярытэтаў развіцця чыгунак дзяржаў-членаў ШАС, а таксама вызначэнне комплексу мер, накіраваных на сумеснае і эфектыўнае забеспячэнне патрэбы ў чыгуначных перавозках пасажыраў і грузаў у міжнародным паведамленні.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ўмовы, неабходныя для павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту рэгіёну ШАС. У прыватнасці, былі разгледжаны перспектывы стварэння і шырокага выкарыстання сеткі лагістычных цэнтраў, паляпшэнне паслуг, якія прадстаўляюцца ў працэсе перавозак грузаў. Адбыўся абмен думкамі па пытаннях падтрымкі праектаў па будаўніцтву новых чыгуначных ліній і звязанай інфраструктуры ў краінах-членах ШАС. Удзельнікі сустрэчы таксама надалі ўвагу праблемам мытнага афармлення і тарыфнай палітыкі галіны, у тым ліку, вывучэнні перспектыў стварэння на прасторы ШАС новых эканамічна эфектыўных міжнародных транспартных калідораў.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні другой Сустрэчы кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый дзяржаў-членаў ШАС у 2019 годзе.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва створаная ў 2001 годзе. У цяперашні час яе членамі з'яўляюцца Расія, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Індыя і Пакістан. Дзяржавы назіральнікі — Афганістан, Іран, Манголія, Беларусь, партнёры па дыялогу — Турцыя, Шры-Ланка, Арменія, Азербайджан, Камбоджа і Непал.

У Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Цэнтральная Азія ў сістэме міжнародных транспартных калідораў: стратэгічныя перспектывы і нерэалізаваныя магчымасці» якая адбылася 20-21 верасня 2018 года прынялі ўдзел больш за 500 прадстаўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, міжнародных арганізацый і іншых зацікаўленых структур. Сярод іх больш за 300 замежных гасцей, якія прадстаўляюць 37 краін свету.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год