Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Навіны Беларускай чыгункі» з верасня 2018 г. — у тэлевізійным эфіры ва ўсіх абласцях Беларусі

12 верасня 2018

Палюбіўшыйся работнікам магістралі, пасажырам і кліентам праект карпаратыўнага тэлебачання Беларускай чыгункі пашырае геаграфію вяшчання. Пачынаючы з верасня 2018 года праграма «Навіны Беларускай чыгункі» транслюецца ў тэлевізійным эфіры ва ўсіх абласцях Беларусі.

У лік новых гледачоў праграмы «Навіны Беларускай чыгункі» увайшлі жыхары Гомеля, Магілёва, Баранавічаў і Маладзечна — гэта буйныя гарады і важнейшыя чыгуначныя вузлы беларускай магістралі. Чыгуначны транспарт з'яўляецца важнай часткай жыцця гэтых рэгіёнаў, чакаецца, што сюжэты пра найбольш важныя падзеі ў жыцці дарогі, сучасныя тэхналогіі і новыя сэрвісы для пасажыраў будуць запатрабаваныя ў шырокага гледача. Патэнцыйная аўдыторыя — больш за 1 мільён чалавек. Пачынаючы з верасня «Навіны БЧ» у сваім эфіры транслююць рэгіянальныя тэлеканалы «Першы гарадскі канал» (Гомель), «Другі канал» (Магілёў), «Інтэкс» (Баранавічы) і «МКТВ» (Маладзечна). Свежыя выпускі ўласнай вытворчасці выходзяць адзін раз у 2 тыдні.

Нагадаем, упершыню «Навіны БЧ» у сакавіку 2017 года ў эфіры тэлеканала «Гродна Плюс» убачылі жыхары горада Гродна і Гродзенскай вобласці (праз пакет інтэрактыўнага тэлебачання ZALA). У жніўні 2017-га да іх далучыліся гледачы тэлеканала «Скіф», які вяшчае ў тэлевізійным эфіры ў Оршы, Віцебску, Полацку, Наваполацку, Барысаве і Бабруйску, а праз пакет ZALA даступны жыхарам ўсёй Віцебскай вобласці.

Таксама карпаратыўныя відэанавіны размяшчаюцца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by і на афіцыйным Youtube-канале магістралі. У цяперашні час Беларуская чыгунка працягвае працу па далейшым прасоўванні праекта.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год