Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы завяршылася акцыя «Дзеці і бяспека»

12 верасня 2018

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая была прымеркавана да пачатку навучальнага года ва ўстановах адукацыі. З 30 жніўня па 10 верасня работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прынялі ўдзел усе аддзялення Беларускай чыгункі.

У рамках акцыі работнікамі ваенізаванай аховы БЧ арганізаваны 196 рэйдаў, 57 з якіх праведзены сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 13 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 9 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях ў навушніках і размаўлялі па сотавых тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі. З зоны падвышанай небяспекі выдаленыя 8 дарослых, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Акрамя таго, спецыялістамі БЧ былі праведзены больш за 72 выступленні ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел 4 234 чалавека, 3 886 з якіх — непаўналетнія.

Акцыя «Дзеці і бяспека» праводзіцца на Беларускай чыгунцы традыцыйна напярэдадні школьных канікул і ў пачатку навучальнага года.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Захаванне простых правілаў бяспекі паводзін можа выратаваць жыццё вам і вашым блізкім.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год