Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у XI штогадовым злёце моладзі Расійскіх чыгунак (ААТ «РЖД»)
15 верасня 2018
XI злёт моладзі Расійскіх чыгунак пройдзе з 17 па 22 верасня ў Маскве. Дэлегацыю БЧ узначаліць сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі Павел Рандоўцаў.
Удзельнікі форуму абмяняюцца вопытам работы па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў чыгуначных адміністрацыях дзяржаў - удзельніц Садружнасці, прымуць удзел у панэльнай дыскусіі ААТ «РЖД»: «Прыярытэтныя вектары развіцця», у фестывалі нацыянальных культур, прэзентуюць свае кампаніі. Акрамя таго, дэлегаты наведаюць маторвагоннае дэпо і музейны комплекс на чыгуначнай станцыі Падмаскоўная, музей чыгуначнага транспарту Маскоўскай чыгункі, Цэнтр кіравання перавозкамі Расійскіх чыгунак, азнаёмяцца з работай Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі і бібліятэк.
Праграмай злёту таксама прадугледжана сустрэча выбранай моладзі з генеральным дырэктарам - старшынёй праўлення ААТ «РЖД» Алегам Белазёравым.
Завершыцца мерапрыемства парадам чыгунак і міжнародных кампаній.
Трэба адзначыць, што кожны год на Беларускую чыгунку прыходзіць больш за паўтары тысячамі маладых спецыялістаў і рабочых. Моладзь ва ўзросце да 31 года складае парадка 24% ад усіх, хто працуе на прадпрыемстве.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год