Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у Еўразійскім транзітным форуме і X Балтыйскім транспартным форуме

05 верасня 2018

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімірам Балахонавым прыме ўдзел у двух міжнародных форумах, якія праходзяць з 5 па 7 верасня ў г. Калінінградзе.

5—6 верасня — у Еўразійскім транзітным форуме. Дадзены форум праходзіць у Калінінградзе ўпершыню і закліканы стаць новай маштабнай пляцоўкай для экспертнага абмену думкамі па пытаннях развіцця чыгуначнага транзіту грузаў у кантэйнерах паміж Кітаем і Еўропай з удзелам Калінінградскай вобласці. Увазе ўдзельнікаў будуць прадстаўлены магчымасці інфраструктуры, лагістычныя сэрвісы, мультымадальныя рашэнні, тэхналогіі і нарматыўнае забеспячэнне транзітных чыгуначных перавозак. Дыскусія будзе прысвечана перспектывам кантэйнернага транзіту, забеспячэнню росту грузапатокаў па чыгунцы паміж дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі свету з удзелам транспартна-лагістычнага вузла Калінінградскай вобласці.

7 верасня — у X Балтыйскім транспартным форуме. За дзесяць гадоў правядзення Балтыйскі транспартны форум стаў знакавай пляцоўкай для абмеркавання самых важных і вострых пытанняў, якія тычацца транспартна-лагістычнай сістэмы краін Балтыі і Калінінградскай вобласці. Юбілейны Балтыйскі транспартны форум будзе праходзіць у новым фармаце пашыранай дыскусіі.

Сярод асноўных тэм форуму — транзітныя перавозкі ў Балтыйскім рэгіёне, канкурэнцыя на Балтыцы, развіццё транспартнай інфраструктуры і новыя праекты ў транспартнай сферы, узаемадзеянне партоў і чыгункі. Таксама шляхі павышэння эфектыўнасці перавозачнага працэсу, удасканаленне мытных працэдур у Балтыйскім рэгіёне, новыя магчымасці развіцця кантэйнерных і кантрэйлерных перавозак і многія іншыя.

Дыскусіі на гэтыя важныя тэмы працягнуцца на пленарнай сэсіі «Балтыйскі рэгіён: новая канфігурацыя транспартнага рынку», а таксама ў рамках правядзення Круглых сталоў.

Круглы стол «Чыгунка і парты: узаемадзеянне на стыку» пройдзе ў фармаце пашыранай дыскусіі з удзелам прадстаўнікоў беларускай магістралі.

Першы намеснік начальніка службы грузавой працы і знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Яўсюк азнаёміць удзельнікаў Круглага стала з транспартна-лагістычным патэнцыялам Беларускай чыгункі па забеспячэнню грузавых перавозак на калінінградскім напрамку, з маркетынгавай стратэгіяй, развіццём ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў рэгіёне Балтыйскага мора з усімі зацікаўленымі структурамі, якія ажыццяўляюць перавозкі грузаў з удзелам чыгуначнага транспарту.

Беларуская чыгунка з'яўляецца найважнейшым сувязным звяном у забеспячэнні эканамічных сувязяў Калінінградскай вобласці з іншымі рэгіёнамі Расіі.

За студзень—ліпень бягучага года перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы ў зносінах з Калінінградскай вобласцю склалі 7,06 млн тонаў грузаў або 121,8% да аналагічнага перыяду 2017 года. Асноўны аб'ём перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю прыпадае на транзітныя перавозкі. За 7 месяцаў 2017 года транзітам па Беларускай чыгунцы перавезена 6, 6 млн тонаў грузаў або 123,3% да аналагічнага перыяду 2017 года.

Асноўны транзітны грузапаток ў зносінах з Калінінградскай вобласцю і Літвой праходзіць праз памежны пераход Гудагай/Кяна (што складае каля 40% у агульным аб'ёме транзіту, які перавозіцца БЧ).

У мэтах аператыўнага рашэння лагістычных задач у Балтыйскім рэгіёне, прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаперавозак, прасоўвання і ўзмацнення канкурэнтных пазіцый на знешніх рынках транспартных паслуг у Літве функцыянуе прадстаўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі — ЗАТ «Белінтэртранс Балтык».

У рамках удзелу ў форуме плануецца правесці сустрэчы і перамовы па пытаннях павелічэння перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Калінінград, у тым ліку экспарту беларускіх будаўнічых грузаў у Калінінградскую вобласць.

Таксама дэлегацыя беларускай магістралі абмяркуе арганізацыйныя пытанні, звязаныя з правядзеннем у г. Мінску ў кастрычніку бягучага года Беларускага транспартнага тыдня і ў лістападзе—снежні Круглага стала ў Маскве і Калінінградзе. Правядзенне гэтых мерапрыемстваў будзе садзейнічаць перспектывам развіцця грузаперавозак і стварэнню ўзаемавыгадных канкурэнтаздольных умоў для іх арганізацыі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год