Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць анкетаванне па арганізацыі перавозак грузаў у зносінах з Узбекістанам

28 верасня 2018

Беларуская чыгунка ў перыяд з 19 верасня па 31кастрычніка бягучага года праводзіць анкетаванне з мэтай вывучэння патрэбаў грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў па арганізацыі перавозак знешнегандлёвых грузаў у зносінах з Узбекістанам.

У цяперашні час Беларуская чыгунка сумесна з узбекскімі чыгункамі праводзіць работу па стварэнню ўмоў, накіраваных на развіццё грузавых перавозак у зносінах Узбекістан—Беларусь—Узбекістан.

Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута падчас правядзення міжнароднай канферэнцыі «Цэнтральная Азія ў сістэме міжнародных транспартных калідораў: стратэгічныя перспектывы і нерэалізаваныя магчымасці», якая прайшла ў г. Ташкенце (Узбекістан) 19—21 верасня. У рамках другога секцыйнага пасяджэння на тэму «Сусветныя і рэгіянальныя тэндэнцыі развіцця чыгуначнага транспарту» адбыўся абмен думкамі і вопытам паміж прадстаўнікамі чыгуначных адміністрацый і транспартна-лагістычных кампаній. Па выніках было падпісана Пагадненне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве паміж дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і АТ «Узбекистон Тэмір йуллары». Пагадненне накіравана на развіццё ўзаемадзеяння паміж Беларускай і узбекскімі чыгункамі ў частцы перавозак грузаў у зносінах Узбекістан—Беларусь—Узбекістан, у рамках якога прадугледжваецца арганізацыя курсіравання грузавога цягніка «Мінск—Ташкент», а таксама ў частцы прамысловай кааперацыі і праектавання.

Правядзенне Беларускай чыгункай анкетавання дапаможа сфармаваць найбольш выгадны для кліентаў узровень тарыфных умоў, а таксама палепшыць якасці  транспартна-лагістычных паслуг, іякія прадастаўляюцца.

Пытанні анкеты размешчаны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, а таксама на сайце афіцыйнага прадстаўніка дарогі — дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год