27 верасня на Беларускай чыгунцы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра»
26 верасня 2018
27 верасня з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах Беларускай чыгункі ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра». Яго мэта — вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі Беларускай чыгункі.
У «Адзіным дні пасажыра» прымуць удзел спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, а таксама начальнікі вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.
Напярэдадні правядзення «Адзінага дня пасажыра» у мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак на сайце Беларускай чыгункі праводзіцца апытанне грамадскай думкі (анкетаванне).
У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».
У асноўным ад пасажыраў паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў і ўдасканаленнем работы пасажырскага комплексу. Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг. Пры правядзенні мінулага «Адзінага дня пасажыра» (28 чэрвеня) на адрас Беларускай чыгункі паступіла каля 40 пытанняў. Азнаёміцца з адказамі на іх можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.
«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года, у апошні чацвер трэцяга месяца квартала.
Наступны «Адзіны дзень пасажыра» адбудзецца на Беларускай чыгунцы 27 снежня.
Беларуская чыгунка адкрыта для зносін і гатова выслухаць пажаданні і прапановы пасажыраў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год