Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

24 верасня на Беларускай чыгунцы стартуе фотаконкурс «Мой родны кут, як ты мне мілы!»

21 верасня 2018

З 24 верасня па 30 лістапада 2018 года сярод работнікаў Беларускай чыгункі праводзіцца фотаконкурс «Мой родны кут, як ты мне мілы!», прысвечаны Году малой радзімы. Ён арганізаваны з мэтай выхавання ў чыгуначнікаў пачуцця патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, яе гістарычнаму мінуламу і прыроднай прыгажосці роднага краю, а таксама захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: «Мой родны кут назаўжды ў маім сэрцы!» (тэматыка фотаработ звязаная з гісторыка-культурнай і духоўнай спадчынай малой радзімы, яе прыроднай разнастайнасцю, эпізодамі з ваеннага і пасляваеннага жыцця, вядомымі людзьмі, у тым ліку былымі работнікамі чыгуначнага транспарту), «Сваей працай мы ўславім цябе, малая радзіма!» (тэматыка звязана з выкананнем работ па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на малой радзіме, у тым ліку работнікамі Беларускай чыгункі, «З майго дзяцінства аб чыгунцы ўспаміны…» (тэматыка работ адлюстроўвае ўзаемасувязь чыгуначнага транспарту з малой радзімай (дапускаецца выраб фотакалажоў, а таксама камп'ютэрная апрацоўка фатаграфій).

Да ўдзелу прымаюцца фотаздымкі, як у каляровым, так і ў чорна-белым выкананні памерам 20×30 см, надрукаваныя ва ўмовах прафесійных фоталабараторый.

За перамогу ў намінацыях прысуджаюцца 1, 2 і 3 месца з узнагароджаннем памятнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Працы высылаюцца на адрас рэдакцыі газеты «Чыгуначнік Беларусі» (220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2) з паметкай «Фотаконкурс» і указаннем намінацыі не пазней 30 лістапада 2018 года.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс з парушэннем тэрміну падачы заявак, вырабленыя на струйных і лазерных офісных друкарках, а таксама без выходных дадзеных аўтара да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

Інфармацыя аб фотаконкурсе, Палажэнне даступныя ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www. rw. by у раздзеле Прэс-цэнтр-> Конкурсы.

Пасяджэнне конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу адбудзецца да 14 снежня 2018 года.

Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца: арыгінальнасць сюжэту фотаздымка, адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі, мастацкія і тэхнічныя якасці фотаздымка.

Вынікі конкурсу будуць апублікаваны ў газеце «Чыгуначнік Беларусі» і на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год