Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

3 жніўня

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў з прафесійным святам — Днём чыгуначніка!

Беларуская чыгунка была і застаецца найважнейшай транспартнай артэрыяй нашай дзяржавы, асновай стабільнай работы яе эканомікі, а чыгуначныя перавозкі — ключавым, а часам і адзіным спосабам дастаўкі грузаў і пасажыраў.

Сёння з упэўненасцю можна сказаць, што калектыў чыгункі паспяхова выконвае задачы, якія стаяць перад ім, ідзе ў нагу з часам і пастаянна развіваецца. Рэалізуюцца маштабныя інвестыцыйныя праекты па мадэрнізацыі інфраструктуры і абнаўленню рухомага саставу, ствараюцца новыя маршруты грузавых кантэйнерных перавозак, удасканальваецца пасажырскі сэрвіс, актыўна ўкараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, накіраваныя на павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў.

Усё гэта дазваляе ўмацаваць пазіцыі Беларускай чыгункі на міжнародным рынку транспартных паслуг, забяспечыць канкурэнтаздольнасць і прывабнасць чыгуначных перавозак.

Усе нашы дасягненні і поспехі сталі магчымы дзякуючы вашай добрасумленнай працы, паважаныя калегі, вашай гатоўнасці аддаць любімай справе ўсе свае веды, вопыт і майстэрства. Ад усёй душы дзякуем кожнаму з вас за ўклад у агульную справу, уменне працаваць адказна, ініцыятыўна і прафесійна.

Можна з упэўненасцю сказаць, што сёння ў галіне працуюць больш за 70 тысяч адданых сваёй справе аднадумцаў. Беларуская магістраль славіцца сваімі працоўнымі дынастыямі, што з'яўляецца пацвярджэннем пераемнасці пакаленняў і чыгуначных традыцый. Штогод нашу дружную сям'ю папаўняюць маладыя, таленавітыя і перспектыўныя кадры. І ў гэтым мы бачым залог нашага паспяховага развіцця.

Беларуская чыгунка ганарыцца сваімі ветэранамі, якія залажылі асновы яе стабільнай работы на сучасным этапе. Многія чыгуначнікі і пасля выхаду на заслужаны адпачынак працягваюць весці актыўную грамадскую работу ў сваіх працоўных калектывах. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны, за вашу самаадданую вернасць роднай магістралі! Мы цэнім ваш шчыры патрыятызм, жаданне дзяліцца з моладдзю сваім багатым жыццёвым і вытворчым вопытам. Для ўсіх нас, і ў першую чаргу для моладзі, вы — не толькі захавальнікі прафесійных ведаў, але і жывы прыклад таго, як у самых складаных умовах трэба захоўваць адзінства, упартасць і вернасць выбранай справе, дамагацца поспеху і рухацца наперад.

Самых добрых пажаданняў і добрых слоў тым, хто ў святочны дзень нясе сваю працоўную вахту, а таксама тым, хто першы раз у сваім працоўным жыцці будзе адзначаць прафесійнае свята ў нашай вялікай і дружнай чыгуначнай сям'і.

Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця, цяпла і радасці, працоўных дасягненняў і жыццёвага аптымізму!

Са святам!

 

Начальник Беларускай чыгункі                          У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                                 В.У. Страмук

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                             С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2018 год