Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

10 жніўня ў Мінску праходзіць выніковае пасяджэнне Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта МТК 524 «Чыгуначны транспарт»

10 жніўня

Мерапрыемства праходзіць ва Упраўленні Беларускай чыгункі. У пасяджэнні прымаюць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Украіны, Узбекістана, Таджыкістана. Яго ўзначальвае старшыня МТК 524, старшы саветнік генеральнага дырэктара ААТ «РЖД», прэзідэнт Некамерцыйнага партнёрства «Аб'яднанне вытворцаў чыгуначнай тэхнікі» Валянцін Гапановіч. Беларускую чыгунку прадстаўляе галоўны інжынер чыгункі Валерый Шубадзёраў.

У ходзе пасяджэння адбудзецца падвядзенне вынікаў працы МТК 524 за 2017 год, адзначаць найбольш актыўных удзельнікаў работ па стандартызацыі, абмяркуюць план работ МТК 524 на 2018 год, шэраг тэхнічных пытанняў, таксама адбудуцца даклады па актуальных тэмах.

У 2017 годзе ў рамках МТК 524 распрацавана і накіравана на зацвярджэнне 19 праектаў міждзяржаўных стандартаў. Асноўны ўклад у распрацоўку стандартаў на чыгуначным транспарце ў 2017 годзе ўнеслі ААТ «РЖД», НП «Аб'яднанне вытворцаў чыгуначнай тэхнікі».

Беларуская чыгунка забяспечыла актыўны ўдзел экспертаў на галіновым і нацыянальным узроўні ў працах МТК 524 пры распрацоўцы і абмеркаванні стандартаў. У 2017 годзе асаблівая ўвага была нададзена пытанням падрыхтоўкі і арганізацыі разгляду міждзяржаўных стандартаў пад тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ў галіне чыгуначнага транспарту пры цесным узаемадзеянні з МТК 524 і яго падкамітэтамі, расійскімі і казахстанскімі навукова-даследчымі і канструктарска-тэхналагічнымі інстытутамі чыгуначнага транспарту.

Штогод у рамках галіновай стандартызацыі на Беларускай чыгунцы распрацоўваецца або пераглядаецца больш за 70 тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА) і іншых нарматыўных дакументаў. Так, у 2018 годзе ў рабоце знаходзіцца 63 ТНПА. За 2017 год і бягучы перыяд 2018-га на чыгунке распрацаваны і ўведзены ў дзеянне 78 стандартаў арганізацыі. Таксама за гэты перыяд у якасці стандартаў Рэспублікі Беларусь былі прыняты і ўведзены ў дзеянне 219 міждзяржаўных стандартаў у галіне чыгуначнага транспарту.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі:МТК 524
Да спісу навін за 2018 год