Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

З пачатку года на Беларускай чыгунцы больш за 4200 безбілетных пасажыраў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці

17 ліпеня

За 6 месяцаў 2018 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 28 006 праверак, што на 293 праверкі больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх прыйшлося 96% ад агульнай колькасці праведзеных праверак.

За 1 паўгоддзе 2018 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4241 безбілетны пасажыр, з іх 3572 заплацілі штраф на месцы.

За курэнне ў неўстаноўленых месцах аштрафавана 176 чалавек.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана 86,5 тыс. Рублёў штрафу і тарыфу.

Беларуская чыгунка працягвае работу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках. У прыватнасці, запланавана правядзенне штотыднёвых суцэльных групавых праверак з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі, дэкад суцэльнага кантролю, падчас якіх правяраецца да 100% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на кантраляваным участку, а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю на ўсім шляху руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

Звяртаем увагу!

З 31 студзеня 2018 года памер штрафу за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній зменены і цяпер складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні.

Таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф у памеры 0,2 базавай велічыні) за неаплачаны правоз ручной паклажы, колькасць або памер якой перавышаюць устаноўленыя заканадаўствам нормы бясплатнага правозу (вагой больш за 36 кілаграмаў альбо памер якой па суме трох вымярэнняў перавышае 200 сантыметраў).

Штраф за безбілетны праезд пасажыраў у цягніках рэгіянальных ліній не змяніўся і складае 0,7 базавай велічыні, у міжрэгіянальных і міжнародных лініях памер штрафу таксама застаўся без змен і складае 1 базавую велічыню.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у неўстаноўленых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску 225-39-41, 225-48-22.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год