Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Увага, цягнік! Беларуская чыгунка заклікае грамадзян выконваць правілы бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

17 ліпеня

У першым паўгоддзі 2018 года на Беларускай чыгунцы адбылося 52 выпадкі невытворчага траўматызму, што на 10 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У параўнанні з першым паўгоддзем 2017 года колькасць пацярпелых зменшылася на 11 чалавек (з 63 да 52),  загінуўшых на 5 чалавек (з 38 да 33), траўміраваных — на 6 чалавек (з 25 да 19).

У стане алкагольнага ап'янення ў першым паўгоддзі 2018 года пацярпелі 22 чалавекі. Гэта 42% ад агульнай колькасці пацярпелых. Таксама зафіксаваны 1 выпадак траўміравання токам кантактнай сеткі.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў, самавольнае ўзняцце на дах вагонаў і г. д.

Беларуская магістраль надае вялікае значэнне забеспячэнню бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У мэтах прафілактыкі траўміравання непаўналетніх і недапушчэння транспартных правапарушэнняў БЧ рэгулярна напярэдадні школьных канікул арганізуе акцыі «Дзеці і бяспека», «Стоп — няправільны крок», а таксама штогод прымае ўдзел у правядзенні Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах і аперацыі «Бяспека», арганізаванай сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Акрамя таго, з мэтай забеспячэння грамадскага парадку і папярэджання правапарушэнняў на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць 68 дружын, работнікі якіх ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і ваенізаванай аховай у першым паўгоддзі 2018 года правялі 2179 рэйдаў, адпрацавалі 217 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры, выдалілі 95 грамадзян, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Таксама ў студзені—чэрвені 2018 года работнікамі БЧ ажыццёўлены значны аб'ём тлумачальна-прафілактычнай работы: праведзены 4085 выступаў у працоўных калектывах і ва ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце, пры гэтым ахоплены звыш 189 тыс. грамадзян, з якіх больш за 115 тыс. непаўналетнія. На вакзалах, у пасажырскіх цягніках арганізавана дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, работнікамі дарогі распаўсюджаны 29,4 тыс. прафілактычных памятак.

У першым паўгоддзі 2018 года пабудавана 939,5 м агароджы, зроблены капітальны рамонт 1 пешаходнага моста, 36 пасажырскіх платформаў, 29 пешаходных пераходаў (яшчэ на 2 пешаходных пераходах ўсталяваны турнікеты), 28 чыгуначных пераездаў, выкладзена пакрыццё на 5 чыгуначных пераездах, праведзена асфальтыроўка на 125 чыгуначных пераездах, палепшана асвятленне на 29 пасажырскіх платформах і 124 чыгуначных пераездах, устаноўлены 212 новых папераджальных плакатаў па бяспецы, адрамантаваны 98 раней устаноўленых плакатаў.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за пераход чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неўсталяваным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год