Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Новай перспектыўнай формай фінансавання інвестыцыйных праектаў Беларускай чыгункі стаў сумесны з ААТ «АСБ Беларусбанк» праект па выпуску аблігацый для насельніцтва на 10 млн долараў ЗША

27 ліпеня

Беларуская чыгунка прапануе ўсім жадаючым стаць уладальнікамі аблігацый. Вялікая філіяльная сетка ААТ «АСБ Беларусбанк» дазволіць зрабіць аблігацыі даступнымі для пакупнікоў з любой кропкі нашай краіны.

Намінальны кошт адной аблігацыі складае 1000 долараў ЗША. Мінімальная колькасць аблігацый для куплі адным пакупніком тры аблігацыі за адну здзелку. Працэнтная стаўка па аблігацыях складае 4,5% гадавых. Тэрмін звароту каштоўных папер — 3 гады (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у год, пачынаючы з 22 ліпеня 2019 года).

Сродкі ад іх продажу будуць накіраваны на інвестыцыі для рэалізацыі чыгуначных інфраструктурных праектаў.

Асноўная вартасць аблігацый Беларускай чыгункі — іх надзейнасць.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ААТ «АСБ Беларусбанк» у раздзеле Каштоўныя паперы/Карпаратыўныя аблігацыі/Беларуская чыгунка, 9-ы выпуск/.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год