Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Напярэдадні Дня чыгуначніка Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2018 года

31 ліпеня

Галіновае спаборніцтва сярод працоўных калектываў арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ праводзіцца з мэтай стымулявання вынікаў працы, выканання прагнозных і планавых паказчыкаў, забеспячэння бяспекі руху і аховы працы.

Па выніках галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2018 года сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі пераможцам прызнаны калектыў Мінскага аддзялення БЧ, другога месца ўдастоена Брэсцкае аддзяленне, трэцяе месца прысуджана Магілёўскаму аддзяленню чыгункі.

Сярод унітарных прадпрыемстваў першае месца ў галіновым спаборніцтве заняў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект», 2 месца — калектыў УП «Белжелдорснаб», 3 месца — калектыў РУП «Дарвадаканал».

Акрамя таго першыя месцы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ прысуджаны наступным калектывам:

станцыі Мінск-Сартавальны;

станцыі Ліда;

станцыі Калій;

станцыі Заслонава;

Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі;

Баранавіцкай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад;

Баранавіцкага грузавога цэнтра транспартнай лагістыкі;

Гомельскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў;

Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння;

Віцебскага вагоннага ўчастка;

станцыі Мінск-Пасажырскі;

РУП «Пуцявая машынная станцыя № 71»;

Жлобінскай дыстанцыі пуці;

Гомельскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў;

УП-РСП-10;

лакаматыўнага дэпо Маладзечна;

лакаматыўнага дэпо Баранавічы;

Гомельскай базы (транспартнай) РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

Гомельскага вагоннага дэпо;

рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна;

прамывачна-прапарачнай станцыі Барбароў;

санаторыя РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

Культурна-спартыўнага комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

дзяржаўнага прадпрыемства «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі.

У адпаведнасці з Палажэннем аб галіновым спаборніцтве пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год