Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка абнаўляе парк пасажырскіх вагонаў

6 ліпеня

На Беларускую чыгунку пастаўлена 20 плацкартных пасажырскіх вагонаў вытворчасці Цвярскога вагонабудаўнічага завода.

1 ліпеня плацкартавыя вагоны прыбылі на станцыю Мінск-Пасажырскі. У бліжэйшы час яны будуць задзейнічаны на асноўных пассажыраўтваральных кірунках: МінскМасква і МінскСанкт-Пецярбург.

Дагавор пастаўкі заключаны паміж лізінгавай кампаніяй ТАА «БелВЭБлізінг» і Мінскім аддзяленнем Беларускай чыгункі.

Плацкартавыя вагоны разлічаны на рух з хуткасцю да 160 км/г. Вагоны абсталяваны ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі камфорту і бяспекі. Яны абсталяваныя прыхільна-ссоўнымі ўваходнымі і рассоўнымі дзвярамі міжвагонных пераходаў павялічанай шырыні, аўтаматычнай сістэмай адкрыцця, закрыцця і блакіроўкі. Таксама кандыцыянерамі, экалагічна чыстымі туалетнымі комплексамі, сістэмай абеззаражвання вады і паветра, камерамі відэаназірання і пажарнай сігналізацыяй.

У салонах вагона 54 спальных месцы. Кожны пасажыр можа скарыстацца персанальнай разеткай або USB-раздымамі для зарадкі мабільных прылад.

Дзякуючы прымяненню пры будаўніцтве вагонаў каразійна-інэртных сталей тэрмін службы вагонаў павялічаны да 40 гадоў.

З 1998 года ў рамках абнаўлення вагоннага парку Беларускай чыгункі Цвярской вагонабудаўнічы завод паставіў у Беларусь больш за 90 вагонаў і 57 вагонакамплектаў для іх наступнай зборкі на Мінскім вагонарамонтным заводзе.

ААТ «Цвярскі вагонабудаўнічы завод», які ўваходзіць у ЗАТ «Трансмашхолдынг», cамае буйное прадпрыемства СНД па вытворчасці розных тыпаў пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год