Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Пытанні далейшага супрацоўніцтва абмяркуюць беларускія чыгуначнікі з прадстаўнікамі АТ «Порт Дуйсбург»

15 чэрвеня

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у перамовах з кіраўніцтвам АТ «Порт Дуйсбург» (Германія). Мерапрыемства пройдзе 19 чэрвеня ў Дуйсбурге.

У ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць прапановы нямецкай кампаніі па арганізацыі і забеспячэнні грузавых кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай—Беларусь—Германія (Порт Дуйсбург), магчымыя напрамкі супрацоўніцтва з Беларускай чыгункай з улікам планаў развіцця Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Праграмай візіту беларускай дэлегацыі прадугледжана таксама азнаямленне з тэрмінальнай чыгуначнай інфраструктурай порта, яго тэхнічнымі і тэхналагічнымі магчымасцямі па прыёме/адпраўленні кантэйнерных цягнікоў.

Актуальнасць развіцця дадзеных перавозак пацвярджаецца таксама патэнцыялам Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень».

Беларуская чыгунка гатова супрацоўнічаць на ўзаемавыгаднай аснове з бізнес-супольнасцю краін Еўрасаюза.

Сёння чыгунка актыўна развівае кантэйнерныя перавозкі не толькі праз памежны пераход Брэст—Цярэспаль, але і праз іншыя беларуска-польскія памежныя пераходы: Брузгі—Кузніца Беластоцкая, Свіслач—Семянуўка на якіх ажыццяўляецца перапрацоўка грузаў, якія ідуць у кірунку Усход—Захад—Усход па каляіне 1520 мм і 1435 мм. У планах чыгункі аднаўленне перадачы грузаў праз памежны пераход Высока-Літоўск—Чарэмха да канца 2018 года.

Асаблівую ўвагу БЧ надае арганізацыі і павелічэнню перагрузкі кантэйнераў на беларускім баку. Прагназуемы рост кантэйнерных перавозак у кірунку Усход—Захад—Усход да 2020 года — 540 тыс. кантэйнераў у ДФЭ за год, да 2025 года — 1 млн кантэйнераў у ДФЭ за год.

Аператарам паслуг па ўсіх пытаннях арганізацыі перавозак з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі. БТЛЦ мае ў Мінску сучасны кантэйнерны тэрмінал на станцыі Калядзічы, які арыентуецца ў першую чаргу на міжнародныя чыгуначныя кантэйнерныя перавозкі паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі. На сваім тэрмінале прадпрыемства забяспечвае захоўванне кантэйнераў міжнародных суб'ектаў кантэйнернага бізнесу, а таксама ўласных кантэйнераў беларускіх прадпрыемстваў. Важнай перавагай работы БТЛЦ па дадзеным кірунку з'яўляецца комплексная паслуга «ад дзвярэй да дзвярэй» і гатоўнасць цеснага ўзаемадзеяння з рэзідэнтамі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» па прынцыпе «даставім усе», у тым ліку ў мультымадальных зносінах.

У саставе кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай за студзень—май 2018 года прайшло 104,2 тыс. кантэйнераў у ДФЭ або 121,9% да аналагічнага перыяду 2017 года.

Згодна з прагнозам у 2018 годзе кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа—Кітай транзітам па Беларусі плануецца перавезці 415 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год