Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава ў маі перавезла каля 11 тысяч 400 пасажыраў

11 чэрвеня

У маі 2018 года паслугамі Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава скарысталіся 11 тысяч 393 пасажыра. Гэта на 1296 (12,8%) больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Цягнік Дзіцячай чыгункі «Сталічны экспрэс» у летнім сезоне курсіруе па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.00, а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.40. Кожную нядзелю на станцыі «Заслонава» пасажыры могуць паглядзець канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

У верасні пракаціцца на «Сталічным экспрэсе» ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад можна будзе па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.40.

23 верасня Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава закрые свой 63-і сезон.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 267-25-22.

Дзіцячая чыгунка запрашае навучэнцаў 5—7 класаў у гурток «Юны чыгуначнік». Запісацца на яго можна на працягу лета на станцыі «Заслонава» ў начальніка вакзала.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год