Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўдасканальвае сістэму абслугоўвання фізічна аслабленых асоб

01 чэрвеня 2018

У мэтах павышэння ўзроўню сацыяльнай падтрымкі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі Беларуская чыгунка пашырае пералік паслуг для дадзенай катэгорыі пасажыраў.

З 1 чэрвеня ў кругласутачным рэжыме пачалі працаваць тэлефоны Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі ўсіх аператараў сувязі: Белтэлекам (+375 222) 39 25 47, МТС (+375 29) 739 25 47, Life (+375 25) 739 25 47, Velcom (+375 29) 659 25 47, патэлефанаваўшы па якім фізічна аслабленыя пасажыры змогуць звярнуцца да работнікаў БЧ за рознага роду дапамогай, а таксама аформіць заяўку на ўключэнне ў састаў цягніка спецыяльна абсталяванага вагона для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў. Таксама падтрымка фізічна аслабленых асоб пачала ажыццяўляцца па электронным адрасе brail@rw.by.

У цяперашні час усе вакзалы БЧ абсталяваны інваліднымі крэсламі-каляскамі. Да канца бягучага года плануецца абсталяваць імі таксама ўсе цягнікі лакаматыўнай цягі.

На вакзалах фізічна аслабленыя асобы могуць скарыстацца паслугамі па сустрэчы і суправаджэнні па тэрыторыі вакзальных комплексаў, прадастаўленні інваліднага крэсла-каляскі, аказанні сітуацыйнай дапамогі пры набыцці паслуг, якія прадастаўляюцца на вакзалах, а таксама ім акажуць садзейнічанне ў перамяшчэнні ручной паклажы (багажу) да або пасля праезду ў цягніках.

Акрамя таго, у цягніках пасажырам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі аказваецца садзейнічанне ў перамяшчэнні па вагоне, бесперашкоднаму (пазачарговаму) доступу да санвузла, перамяшчэнні ручной паклажы і размяшчэнні яе на месцах, прызначаных для гэтых мэтаў, дубляванне галасавой і глядзельнай інфармацыі, у тым ліку аб маршруце руху цягніка, прыпынках у пуці следавання, паслугах, якія прадастаўляюцца.

Нагадваем, што з 2017 года на БЧ дзейнічае паслуга дыстанцыйнага афармлення заяўкі на ўключэнне ў састаў цягніка спецыяльна абсталяванага вагона для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў і прадастаўляецца магчымасць набыцця білетаў на спецыялізаваныя месцы з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт. Для афармлення заказа на ўключэнне ў састаў цягніка спецыяльна абсталяванага вагона дастаткова запоўніць форму, якая размешчана ў раздзеле «Падтрымка пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі» на галоўнай старонцы карпаратыўнага Інтэрнэт-сайта БЧ www.rw.by. Пасля апрацоўкі заяўкі спецыялісты БЧ звяжуцца з пасажырам і паведамяць яго аб магчымасці прычэпкі вагона.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год