Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка рэалізавала мільён білетаў праз Інтэрнэт

4 чэрвеня

Беларуская чыгунка вызначыла мільённага інтэрнэт-пасажыра па дадзеных маніторынгу з пачатку 2018 года. Праязны дакумент набыты онлайн на сайце poezd.rw.by 1 чэрвеня. Мільённы інтэрнэт-пасажыр 2018 года здзейсніў паездку 1 чэрвеня цягніком № 371 па маршруце Мінск—Лунінец.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю безнаяўных разлікаў пры аплаце паслуг чыгуначнага транспарту. Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) за 5 месяцаў 2018 года склала 20,7%.

На працягу апошніх гадоў назіраецца сталае павелічэнне попыту на куплю білетаў праз Інтэрнэт. Так, у 2014 годзе мільённы інтэрнэт-пасажыр быў зафіксаваны ў снежні, у 2015 годзе ў верасні, у 2016 годзе ў жніўні, у 2017 годзе ў ліпені, а у 2018 годзе продаж мільённага электроннага білета на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by усталяваны ўжо ў пачатку чэрвеня.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год