Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка развівае інфраструктуру грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы

7 чэрвеня

Беларуская чыгунка з мэтай развіцця транзітнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь і павелічэння прапускной здольнасці магістралі актыўна развівае інфраструктуру грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы.

Сёння агульная прапускная здольнасць беларуска-польскіх памежных пераходаў складае 50 пар грузавых цягнікоў у суткі. І на існуючы аб'ём выкананай работы маецца яе рэзерв больш за 50%.

Асаблівую ўвагу БЧ надае арганізацыі і павелічэнню перагрузкі кантэйнераў на беларускім баку. Прагназуемы рост кантэйнерных перавозак у кірунку Усход—Захад—Усход да 2020 года — 540 тыс. кантэйнераў у ДФЭ за год, да 2025 года — 1 млн кантэйнераў у ДФЭ за год. Для гэтых мэтаў беларуская магістраль развівае перавозкі праз памежныя пераходы Брэст—Цярэспаль, Брузгі—Кузніца Беластоцкая, Свіслач—Семянуўка, на якіх ажыццяўляецца перапрацоўка грузаў, якія ідуць у кірунку Усход—Захад—Усход па каляі 1520 мм і 1435 мм.

У цяперашні час рэалізуецца інвестыцыйны праект па рэканструкцыі кантэйнернага тэрмінала на станцыі Брэст-Паўночны. Гэтым праектам прадугледжана перабудова чыгуначных пуцей, павелічэнне франтоў перагруза і захоўвання кантэйнераў, набыццё сучасных высокапрадукцыйных грузападымальных машын. Гэтыя меры дадуць магчымасць (да 2019 года) павялічыць перапрацоўчую здольнасць па перагрузцы кантэйнераў у 1,5 разы, плошчы захоўвання кантэйнераў — у 2 разы, у выніку павысіцца прывабнасць і канкурэнтаздольнасць транспартнага калідора Усход—Захад—Усход праз Брэст. Завяршыць усе работы БЧ плануе ў 2018—2019 гг.

Таксама развіваецца інфраструктура станцый Брузгі (памежны пераход Брузгі—Кузніца Беластоцкая) і Свіслач (памежны пераход Свіслач—Семянуўка).

У 2018 годзе на тэрмінале станцыі Брузгі ўведзены ў эксплуатацыю другі казлавы кантэйнерны кран грузапад'ёмнасцю 50 тон. Перапрацоўчая здольнасць грузавога тэрмінала станцыі Брузгі складае 200 кантэйнераў у суткі. Максімальны аб'ём захоўвання 40-футавых кантэйнераў у два яруса — 160 кантэйнераў.

У мэтах павелічэння перапрацоўчай здольнасці станцыі Брузгі ў планах БЧ паэтапная рэканструкцыя грузавога тэрмінала за кошт падаўжэння пагрузачна-выгрузачных пуцей, павелічэнне франтоў перагрузкі і захоўвання кантэйнераў, наладжванне агароджы і сістэмы відэаназірання.

З 2018 года сумесна з PKP Cargo і АТЛК колькасць кантэйнерных цягнікоў праз гэты пераход павялічана да 2 у тыдзень.

Беларуская чыгунка прытрымліваецца комплекснай стратэгіі, накіраванай на развіццё памежных пераходаў і памежнай чыгуначнай інфраструктуры на мяжы з Польшчай, і прымае меры для павышэння прывабнасці і канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, рэалізуючы праекты сумесна з партнёрамі па бізнесе.

Перспектыўным напрамкам для БЧ з выкарыстаннем інфраструктуры грузавога тэрмінала станцыі Брузгі з'яўляецца арганізацыя мультымадальных кантэйнерных перавозак. У цяперашні час ва ўзаемадзеянні з ТАА «Брэміна груп» прапрацоўваюцца пытанні арганізацыі мультымадальных перавозак у краіны ЕС праз транспартна-лагістычны цэнтр «Брэміна-Брузгі».

Таксама сярод рэалізуемых БЧ мерапрыемстваў арганізацыя пропуску кантэйнерных цягнікоў праз памежны пераход Свіслач—Семянуўка. У сакавіку 2018 года праз гэты памежны пераход прайшоў пілотны кантэйнерны цягнік з перагрузам на тэрмінале «ANDREX LOGISTICS» па каляі 1435 мм. Плануемыя аб'ёмы перагруза на пачатковым этапе — да 4 кантэйнерных цягнікоў у тыдзень.

У планах чыгункі аднаўленне перадачы грузаў праз памежны пераход Высока-Літоўск—Чарэмха да канца 2018 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год