Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка правядзе 28 чэрвеня Адзіны дзень пасажыра

22 чэрвеня

Беларуская чыгунка працягвае зносіны з пасажырамі ў новым фармаце. Правядзенне дадзеных сустрэч з насельніцтвам — яшчэ адна магчымасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў рэгіёнах.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».

Зносіны з пасажырамі Беларуская чыгунка праводзіць ужо некалькі гадоў у апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін у рамках правядзення «Адзінага дня пасажыра».

У бягучым годзе дадзенае мерапрыемства пройдзе яшчэ 27 верасня і 27 снежня.

Таксама ў мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам правядзення анкетавання. Пытанні анкет размяшчаюцца на Інтэрнэт сайце дарогі www.rw.by.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы, якія будуць у далейшым аналізавацца і ўлічвацца (пры наяўнасці арганізацыйна-тэхнічных магчымасцяў БЧ) пры карэкціроўцы графіка руху цягнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год