Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка працягвае продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск—Віцебск

22 чэрвеня

У цяперашні час ужо прададзена каля 1000 праязных дакументаў. Беларуская чыгунка прадугледзела зручны графік руху цягніка міжрэгіянальных ліній № 644/643 МінскВіцебск на час правядзення фестывалю. Цягнік будзе курсіраваць штодня з Мінска з 9 па 18 ліпеня, а з Віцебска з 10 па 19 ліпеня.

Спецыяльны цягнік у дні правядзення міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Беларуская чыгунка прызначае ўжо восьмы год падрад і з кожным годам папулярнасць гэтага праекта ўзрастае. Да прыкладу, толькі за апошнія тры гады перавезена каля 15 000 пасажыраў.

У шляху руху прыхільнікам фестывалю будзе прадастаўлена магчымасць вывучыць святочную праграму мерапрыемства. Тэматыка фестывалю будзе адлюстравана і ў афармленні цягніка. У вагонах будуць размешчаны святочныя плакаты, макеты з маршрутнымі паказальнікамі. Эмблема фестывалю будзе прысутнічаць на бэйдж ў работнікаў цягніковай брыгады.

Вакзал «фестывальнай сталіцы» ў Віцебску таксама са шчырасцю сустрэне ўдзельнікаў і гасцей свята. Віцебскі вакзал — адзін з найстарэйшых на Беларускай чыгунцы. У гэтым годзе яму спаўняецца 152 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год