Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў 2017 годзе

6 чэрвеня

Конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы праходзіў у дзвюх намінацыях: «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі» і «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі». Пры падвядзенні вынікаў улічваліся наступныя паказчыкі: удзел у палітычным і грамадскім жыцці краіны, дасягненні ў дарожных конкурсах і спаборніцтвах, арганізацыя работы з ветэранамі, культурна-масавая і спартыўная работа, захаванне працоўнай дысцыпліны, антыкарупцыйнага заканадаўства, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі і г. д.

Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана Гомельскаму аддзяленню, другімі сталі ідэолагі Мінскага аддзялення БЧ, трэцяга месца ўдастоена Віцебскае аддзяленне дарогі.

У намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі» перамагла пуцявая машынная станцыя № 117 Беларускай чыгункі, другое месца прысуджана РУП «Дарвадаканал», трэцяе месца заваявала пуцявая машынная станцыя № 116.

Конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы праводзіцца на БЧ з 2007 года. Яго арганізатарамі выступаюць Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год