Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка далучыцца да Сусветнага дня донара крыві

4 чэрвеня

11 і 12 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе дзень донара крыві. Гэта сумесная акцыя Чыгуначнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, а таксама галіновага камітэта ГА «БРСМ». У гэтыя дні з 9.00 да 15.00 работнікі арганізацый БЧ ў Мінскім, Аршанскім, Баранавіцкім і Брэсцкім вузлах будуць добраахвотна здаваць кроў на бязвыплатнай аснове, неабходную для выратавання чалавечых жыццяў.

Для Чыгуначнай арганізацыі Чырвонага Крыжа гэта пілотны праект па прапагандзе бязвыплатнага донарства на беларускай магістралі. Плануецца, што ў акцыі прымуць удзел больш за 200 чыгуначнікаў.

Тэма Сусветнага дня донара крыві у 2018 годзе — донарства крыві як акт салідарнасці. Цяперашняя кампанія пройдзе пад дэвізам «Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём».

Стаць донарам можна па дасягненні 18-гадовага ўзросту. Таксама неабходна выканаць некаторыя рэкамендацыі. Напярэдадні і ў дзень данацыі выключыць з рацыёну харчавання тлустую, смажаную, вострую, вэнджаную ежу, малочныя прадукты, алей, яйкі, бананы, цытрусавыя, арэхі. Раніцай лёгка паснедаць (салодкі чай, варэнне, хлеб, сухары, сушкі, адварныя крупы, макароны на вадзе, рыба на пару), нашча праходзіць працэдуру не рэкамендуецца. Донару варта ўстрымацца ад здачы крыві, калі ён адчувае недамаганне (насмарк, кашаль, галаўны боль, павышэнне ці паніжэнне артэрыяльнага ціску), ператамленне, абвастрэнне хранічных захворванняў, прымае медыцынскія прэпараты або нядаўна зрабіў тату ці пірсінг.

За 10 дзён да данацыі трэба спыніць прыём антыбіётыкаў, за 5 — саліцылатаў і анальгетыкаў, за двое сутак — алкаголю. Дзве гадзіны да здачы крыві — не курыць. Уся працэдура займае не больш за 15 мінут, забор крыві ажыццяўляецца ў аб'ёме 450 мл.

Перш чым вырабіць забор крыві ў патэнцыйнага донара, спецыялісты РНПЦ правядуць экспрэс-тэст на выяўленне інфекцый і запаленчых працэсаў. У выпадку станоўчага выніку парэкамендуюць ўдзельніку акцыі звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства для праходжання больш стараннага абследавання. Гэта дапаможа выявіць захворванні на ранняй стадыі і мінімізаваць наступствы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2018 год