3 ліпеня Дзіцячая чыгунка запрашае на святочныя мерапрыемствы
28 чэрвеня 2018
На будучых вялікіх выхадных цягнікі Дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонава будуць курсіраваць усе 4 дня — 30 чэрвеня, 1, 2 і 3 ліпеня.
У Дзень Незалежнасці на станцыі Заслонава з 11:00 да 14:00 адбудзецца яркая святочная канцэртная праграма з удзелам калектываў Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Таксама тут арганізуюць выставу стралковай зброі, прадстаўленую гісторыка-культурным комплексам «Лінія Сталіна». Каля будынку вакзала будзе працаваць летняе кафэ.
Тых, хто вырашыць адправіцца ў падарожжа па Малой Беларускай, на станцыі Сасновы бор чакаюць дзіцячыя атракцыёны, катанне на конях і магчымасць перакусіць на свежым паветры.
Кошт білета на цягнік складае 3 рублі 50 капеек. Пачатак работы з 11:00. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на старонцы Дзіцячай чыгункі на афіцыйным сайце www.rw.by або па тэлефонах +375 (17) 237 65 75, +375 (17) 267 25 22.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год