Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Увага! Конкурс!

24 мая

Увага! Конкурс!

З 25 мая па 1 лістапада 2018 года Беларуская чыгунка праводзіць конкурс сярод работнікаў і ветэранаў БЧ на лепшую публікацыю ў газеце «Чыгуначнік Беларусі», прысвечаную Году малой радзімы. Ён арганізаваны з мэтай захавання пераемнасці пакаленняў, культурных і гістарычных традыцый, фарміравання пазітыўнай грамадскай думкі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, а таксама ўключэння работнікаў і ветэранаў працы Беларускай чыгункі ў актыўнае грамадскае жыццё.

Конкурс праводзіцца па 5 намінацыях: «Зямля, Дзе пачаўся мой чыгуначны лёс» (інфармацыя на беларускай мове пра месца (населены пункт), з якога пачалася працоўная дзейнасць, лепшыя моманты пачатку працоўнага шляху, працэс станаўлення ў прафесіі і грамадскім жыцці і г. д .); «Гісторыя дарогі гісторыя краіны» (інфармацыя пра важныя падзеі на Беларускай чыгунцы (электрыфікацыя ўчасткаў чыгункі, асвойванне новых відаў тэхнікі, узвядзенне аб'ектаў інфраструктуры і г. д.), якія ўвайшлі ў гісторыю краіны, паўплывалі на яе далейшы ход, удзельнікам якіх з'яўляўся сам аўтар дадзенага матэрыялу. Апавяданне павінна ісці ад першай асобы); «Мая сям'я — жалезная дарога» (інфармацыя аб тым, як чыгунка паўплывала на лёс чалавека, пра сяброў і таварышаў, якіх ён змог знайсці на Беларускай чыгунцы, іх лепшых рысах і якасцях і г. д.); «Дарогамі памяці» (успаміны пра лепшыя моманты, звязаныя з Беларускай чыгункай, памятныя месцы, цікавыя факты пра герояў-чыгуначнікаў, чыя памяць увекавечана помнікамі, абеліскамі); «Багатая талентамі родная зямля» (інфармацыя ў вершах пра чыгунку, таленавітых людзей-работнікаў, якія змаглі сябе праявіць на Беларускай чыгунцы і з'яўляюцца прыкладам для пераймання).

За перамогу ў намінацыях прысуджаюцца 1, 2 і 3 месцы з узнагароджаннем памятнымі прызамі.

Работы высылаюцца на адрас рэдакцыі газеты «Чыгуначнік Беларусі» (220006, г. Мінск, вул. Кірава, 2) з пазнакай «Конкурс» і указаннем намінацыі не пазней за 1 лістапада 2018 года.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс з парушэннем тэрміну падачы заявак, якія перавышаюць аб'ём 3 друкаваныя старонкі (фармат А4), а таксама без выхадных дадзеных аўтара да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

Інфармацыя аб конкурсе, Палажэнне (па-руску) даступныя ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www. rw.by, у раздзеле Прэс-центр->Конкурсы.

Пасяджэнне конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу адбудзецца да 1 снежня 2018 года. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны ў газеце «Чыгуначнік Беларусі» і на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год