Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Нарада па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў у напрамку Усход—Захад—Усход прайшла ў Гродна

23 мая

15—17 мая ў Гродна прайшла нарада па арганізацыі чыгуначных перавозак грузаў паміж Украінай, Рэспублікай Беларусь, Літоўскай Рэспублікай, Расійскай Федэрацыяй, Германіяй і Рэспублікай Польшча, а таксама транзітам праз гэтыя краіны ў кірунку Усход—Захад—Усход.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства прадстаўнікі чыгунак і перавозчыкаў: ПАТ «Укрзалізныця», БЧ, ЛГ, ААТ «РЖД», ДБ Карго АГ, група АТ ПКП (АТ ПКП Карго, ТАА ПКП ЛХС). Арганізатарам мерапрыемства выступала Беларуская чыгунка.

Праграма нарады прадугледжвала разгляд шэрагу актуальных пытанняў, сярод якіх: аналіз аб'ёмаў перавозак грузаў у напрамку Усход—Захад—Усход, вызначэнне сутачных прапускных здольнасцяў, памераў руху і перагрузачных магчымасцяў памежных пераходаў ПКП з РЖД, БЧ, ЛГ, УАЗ. Таксама ўдзельнікі абмеркавалі меры па паляпшэнні якасці грузавых перавозак.

У 2017 годзе аб'ём перавозак грузаў у напрамку Усход—Захад—Усход праз беларуска-польскія памежныя пераходы павялічыўся на 32,6% і склаў 12 427,4 тыс. тон.

У напрамку Усход—Захад аб'ём перавозак грузаў праз беларуска-польскія памежныя пераходы ў 2017 годзе павялічыўся на 31,1% і склаў 10 977,7 тыс. тон грузаў.

У напрамку Захад—Усход аб'ём перавозак вырас на 44% і склаў 1449,7 тыс. тон.

За студзень—сакавік 2018 года ў напрамку Усход—Захад—Усход аб'ём перавозак грузаў праз беларуска-польскія памежныя пераходы павялічыўся на 37,0% і склаў 3171,5 тыс. тон. Аб'ём перавозак у напрамку Усход—Захад павялічыўся на 38% і склаў 2846,7 тыс. тон, у напрамку Захад—Усход — на 27% і склаў 324,8 тыс. тон.

Грузавыя тэрміналы Беларускай чыгункі, размешчаныя на стыку каляіны 1435 і 1520 мм, валодаюць значным рэзервам перапрацоўчай здольнасці, а таксама маюць развітую інфраструктуру і дастатковую колькасць складскіх плошчаў для захоўвання як наяўных аб'ёмаў грузаў, так і прыцягнення дадатковых.

Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з усімі ўдзельнікамі перавозачнага працэсу прымае меры, накіраваныя на павышэнне перапрацоўчай здольнасці грузавых тэрміналаў для апрацоўкі і пропуску ўзрастаючых грузапатокаў ў напрамку Захад—Усход, Васток—Запад.

У 2017 годзе на БЧ пачалася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі станцыі Брэст-Паўночны. Гэта дасць магчымасць павысіць сярэднедзённую перапрацоўчую здольнасць станцыі па перапрацоўцы кантэйнераў, скараціць час на іх апрацоўку і паскорыць пропуск. Завяршыць усе работы плануецца да 2019 года. Развіваецца інфраструктура станцый Брузгі (памежны пераход Брузгі—Кузніца Беластоцкая) і Свіслач (памежны пераход Свіслач—Семянуўка).

Для павелічэння аб'ёмаў перавозак грузаў праз беларуска-польскія памежныя пераходы Беларускай чыгункай прапрацоўваюцца пытанні, звязаныя з аднаўленнем чыгуначных зносін праз памежны пераход Высока-Літоўск—Чарамха па каляіне 1435 мм. Разліковая прапускная здольнасць памежнага пераходу складае 10 пар грузавых цягнікоў у суткі.

У выніку абнаўлення парку грузавых лакаматываў магчымасці Беларускай чыгункі дазваляюць прапускаць грузавыя цягнікі ад станцыі Чырвонае (РФ) да станцыі Брэст (РБ) вагой больш за 8000 тон.

Асаблівая ўвага БЧ надаецца арганізацыі перавозак грузаў у напрамку Усход—Захад—Усход і ўзаемадзеянню з польскімі чыгункамі і перавозчыкамі па пытанні бесперашкоднага пропуску цягнікоў праз беларуска-польскія памежныя пераходы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год