Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Напярэдадні летніх школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

17 мая

Беларуская чыгунка працягвае работу па папярэджанні выпадкаў невытворчага траўматызму. Напярэдадні летніх школьных канікул будзе нададзена асаблівая ўвага папярэджанню няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх. З 28 мая па 7 чэрвеня супрацоўнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, падчас якіх правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі. Таксама ў рамках акцыі будуць арганізаваны рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту будзе ажыццяўляцца на вакзалах і ў цягніках.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 39 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на 1 выпадак менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д. Толькі з пачатку года за праход чыгуначных пуцей у неўсталяваным месцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 81 чалавек.

У рамках тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі грамадзян у 1 квартале гэтага года Беларускай чыгункай зроблены рамонт 5 пасажырскіх платформаў і 14 пешаходных пераходаў, зроблены капітальны рамонт аднаго і асфальціроўка на 12 чыгуначных пераездах, палепшана асвятленне на 19 пасажырскіх платформах і 68 чыгуначных пераездах.

Памятаеце! Чыгунка — гэта павышаная крыніца небяспекі. Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіце па чыгуначных пуцях, не пераходзьце іх у неўстаноўленых месцах. Таксама забараняецца перабягаць пуці перад надыходзячым цягніком, скакаць з платформаў, падлазіць пад рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах маторвагоннага рухомага аставу і лакаматываў, класці на пуці староннія прадметы, кідаць камяні ў рухомы састаў, які рухаецца, карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне. Захаванне гэтых простых правіл можа выратаваць жыццё вам і вашым блізкім.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год