Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Лепшага спецыяліста па ахове працы вызначылі на Беларускай чыгунцы

17 мая

На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшы спецыяліст па ахове працы» за 2017 год. Ён штогод праводзіцца на БЧ з мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці работы па стварэнні ў арганізацыях бяспечных і здаровых умоў працы, прапаганды станоўчага вопыту работы ў галіне аховы працы, прыцягнення ўвагі работадаўцаў і работнікаў да пытанняў паляпшэння ўмоў і аховы працы.

Усяго для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 12 заявак. Па выніках прафесійнага спаборніцтва пераможцам прызнаны інжынер па ахове працы Баранавіцкай дыстанцыі пуці Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксей Серыкаў.

Сёння на Беларускай чыгунцы работае больш за 260 спецыялістаў па ахове працы.

Штогод на магістралі праводзяцца конкурсы на «Лепшую арганізацыю Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі», «Лепшае працоўнае месца па ахове працы і культуры вытворчасці», «Лепшы праект (ідэю) па паляпшэнні ўмоў і аховы працы» і « лепшага спецыяліста па ахове працы».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год