Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у 68-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

10 мая

68 пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці пройдзе ў Бішкеку (Кыргызстан), 1718 мая гэтага года.

У Бішкеку збяруцца члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. Таксама асацыяваныя члены Савета — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Фінляндыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце — кіраўнікі чыгуначных адміністрацый Літвы, Эстоніі і Старшыня Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Назіральнікі пры Савеце — прадстаўнікі чыгуначнай адміністрацыі Ісламскай Рэспублікі Іран і Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД. Старшынстваваць на пасяджэнні будзе Старшыня Савета, генеральны дырэктар старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Расійскія чыгункі» О.В.Белазёраў.

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў.

Праграмай мерапрыемства прадугледжаны разгляд 12 пытанняў, сярод іх: аб выкананні рашэнняў шэсцьдзесят сёмага пасяджэння Савета і выніках эксплуатацыйнай работы сеткі чыгунак за 2017 год і першы квартал 2018 года. Аб выніках работы пасажырскага комплексу ў міжнародных зносінах за 2017 год і першы квартал 2018 года. Таксама аб нарматывах графіка руху цягнікоў на 2018/2019 год. Аб выніках перапісу кантэйнераў ў 2017 годзе і падрыхтоўцы да перапісу грузавых вагонаў у 2018 годзе, аб ходзе выканання рашэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 18 кастрычнiка 1996 года аб Канцэпцыі ўсталявання ўзгодненай тарыфнай палітыкі на чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД за 2017 год і шэраг іншых важных пытанняў.

Дзейнасць Савета праводзіць узгодненую палітыку ў галіне чыгуначнага транспарту па розных напрамках: сумесная эксплуатацыя рухомага саставу, фарміраванне агульнай тарыфнай палітыкі, развіццё і ўдасканаленне адзінай тэхналагічнай і інфармацыйнай прасторы, узгодненае развіццё інфраструктуры чыгунак.

Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у рабоце Савета. На сучасным этапе беларуская магістраль імкнецца максімальна спрасціць і паскорыць праходжанне транзітных грузаў па тэрыторыі краіны. Удасканальваюцца мытныя і памежныя працэдуры, укараняецца праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе фармаваць электронны перавозачныя дакументы і весці электронны абмен дадзенымі паміж чыгункамі Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і Расіі. Пры актыўным удзеле беларускіх спецыялістаў была распрацавана адзіная ўніфікаваная накладная Цім/СМГС, якая дазваляе ажыццяўляць перавозкі па адной накладной на ўсім шляху руху на прасторы «1520».

Асноўныя прыярытэты развіцця беларускай магістралі мадэрнізацыя інфраструктуры, перш за ўсё, у рамках II-га і IX-га Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў, абнаўленне рухомага саставу, аптымізацыя кантролю перамяшчэння грузаў праз мяжу і скарачэнне тэрмінаў іх мытнага афармлення, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Беларуская чыгунка мае вялікі патэнцыял для забеспячэння і нарошчвання аб'ёмаў перавозак. Інфраструктура дарогі дазваляе штосутачна прымаць і адпраўляць па міждзяржаўных стыковых пунктах больш за 160 пар цягнікоў.

Асаблівая ўвага надаецца развіццю перавозак спецыялізаванымі кантэйнернымі цягнікамі. За кошт аптымізацыі тэхналогіі пропуску маршрутная хуткасць асобных кантэйнерных цягнікоў у рамках II-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора дасягае 1400 км/суткі, што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў на сеткі дарог краін СНД і Балтыі.

Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі перавозак грузаў у напрамку Усход‑Захад‑Усход і ўзаемадзеянню з польскімі чыгункамі і ліцэнзаванымі перавозчыкамі па пытанні бесперашкоднага пропуску цягнікоў праз беларуска-польскую мяжу. За 2017 год цераз усе беларуска-польскія памежныя пераходы з удзелам усіх перавозчыкаў перавезена 12,4 млн тон грузаў (132,6% да 2016 года). За перыяд студзень‑красавік 2018 года перавезена 4233,8 тыс. тон грузаў (130,1% да аналагічнага перыяду мінулага года).

На найбуйнейшых грузавых станцыях створаны сучасныя транспартна-лагістычныя цэнтры, развіваюцца інфармацыйныя сэрвісы.

У 2017 годзе пачалася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі станцыі Брэст-Паўночны. Гэта дасць магчымасць павысіць сярэднедзённую перапрацоўчую здольнасць станцыі па перапрацоўцы кантэйнераў, скараціць час на іх апрацоўку і паскорыць пропуск. Завяршыць усе работы плануецца да 2019 года. Развіваецца інфраструктура станцый Брузгі (памежны пераход Брузгі-Кузьніца Беластоцкая) і Свіслач (памежны пераход СвіслачСемянуўка). Дадзеная работа накіравана на павышэнне перапрацоўчай здольнасці грузавых тэрміналаў для апрацоўкі і пропуску ўзрастаючых грузапатокаў ў напрамку ЗахадУсход, УсходЗахад.

У рамках удзелу ў ініцыятыве Кітайскай Народнай Рэспублікі «Адзін пояс. Адзін шлях» БЧ праводзіць паслядоўную работу па арганізацыі кантэйнерных перавозак у зносінах з Кітаем, у першую чаргу з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Казахстана па стварэнні канкурэнтных тарыфных умоў, а таксама з АТ «АТЛК ЕРА», ПАТ «Транскантэйнер».

Устойліваму развіццю перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў еўраазіяцкіх зносінах спрыяе Пагадненне, якое аб'ядноўвае намаганні чыгунак 7 краін: Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, Казахстана, Манголіі і Кітая.

У канцы 2017пачатку 2018 гадоў у рамках пашырэння геаграфіі перавозак і аптымальнага выкарыстання наяўнай прапускной здольнасці на беларуска-польскіх памежных пераходах БЧ арганізаваны новыя маршруты прытрымлівання кантэйнерных цягнікоў у зносінах КітайЕўропаКітай праз памежныя пераходы БрузгіКузніца Беластоцкая і СвіслачСемянуўка.

Вялікае значэнне надаецца пераходу на электравозную цягу. У 2017 годзе БЧ завяршыла электрыфікацыю ўчастка МаладзечнаГудагайдзяржмяжа з Літоўскай Рэспублікай. Дадзены праект стаў завяршальным этапам электрыфікацыі беларускага ўчастка адгалінавання Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора № IXВ (ГомельМінскВільнюс), які звязвае краіны Балтыі з Усходняй Еўропай. У перспектыве да 2020 года — электрыфікацыя ўчастка ЖлобінКалінкавічыБарбараў.

Для павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў мадэрнізуюцца вакзальныя комплексы, укараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

З кожным годам узрастае роля Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак грузаў паміж краінамі Еўропы і Азіі. Дарога з'яўляецца надзейным і стабільным партнёрам на рынку транспартных паслуг, працягвае паступовае развіццё і рэалізацыю новых сумесных праектаў з іншымі чыгуначнымі адміністрацыямі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год