Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

2 мая

Шчыра віншуем вас з вялікім святам — Днём Перамогі!

Дзень 9 мая 1945 года назаўжды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай Радзімы. Мы ніколі не забудзем подзвіг тых, хто абараніў у баях незалежнасць і цэласнасць нашай дзяржавы, права людзей на мірнае жыццё, на стварэнне і развіццё. 9 мая наканавана было стаць ВЯЛIКIМ святам ПЕРАМОГI — святым і светлым для ўсіх народаў Савецкага Саюза.

У тыя страшныя гады ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы сваю неацэнную ролю адыгралі чыгуначнікі. Днём і ноччу эшалоны дастаўлялі на перадавую стратэгічныя грузы, па чыгунцы эвакуіравалася насельніцтва, пад бесперапыннымі ўдарамі варожай авіяцыі чыгуначнікі аднаўлялі разбураныя пуці і рухомы састаў, дапамагалі адраджаць прамысловасць. Тысячы работнікаў галіны прайшлі гэтую жорсткую вайну на перадавой са зброяй у руках. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 20 чыгуначнікаў Беларусі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

У гэтыя дні мы ўшаноўваем і ўспамінаем тых, хто выйграў бітву супраць нацызму, прайшоўшы страшны, але пераможны шлях, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць, падарыўшы нам найвялікшую каштоўнасць — 73 гады мірнага жыцця. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але мы заўсёды будзем схіляцца перад вашай мужнасцю — ваш подзвіг бессмяротны.

Гераізм і доблесць, праяўленыя ў гады вайны, з'яўляюцца прыкладам любві і адданасці Радзіме для падрастаючага пакалення чыгуначнікаў. Вашы мудрыя словы і добрыя парады, жыццёвы і вытворчы вопыт, высокія маральныя якасці вельмі важныя ў справе патрыятычнага выхавання моладзі.

Дарагія ветэраны! Прыміце самыя цёплыя, самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Няхай неба над галавой заўсёды будзе мірным! З вялікім святам вас!

З Днём Перамогі!

 

Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.У. Страмук

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2018 год