Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на час правядзення XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» у Клімавічах

28 мая 2018

Для забеспячэння дастаўкі ўдзельнікаў XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які пройдзе з 31 мая па 3 чэрвеня ў горадзе Клімавічы, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах МагілёўКрычаўКлімавічы і КлімавічыКрычаўМагілёў на 31 мая і 3 чэрвеня.

Так, 31 мая прызначаны дадатковы цягнік па маршруце МагілёўКрычаўКлімавічы. Са станцыі Магілёў-1 ён будзе адпраўляцца ў 8:40 і прыбываць у Клімавічы ў 10:44.

3 чэрвеня прызначаны дадатковы цягнік па маршруце КлімавічыКрычаўМагілёў. Ён будзе адпраўляцца з Клімавіч у 16:07 і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 18:09.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і іх маршрутах можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, а таксама на карпаратыўным сайце www.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год