Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у Міжнароднай выстаўке ў Шанхаі

16 мая

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ) прымае ўдзел у VIII Міжнароднай выстаўке па лагістыцы, транспарту, інфармацыйных тэхналогіях і кіраванні ланцужкамі паставак «Transport logistic China 2018», якая праходзіць у г. Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка ) c 16 па 18 мая.

«Transport logistic China» адна з найбуйнейшых транспартна-лагістычных выставак у Азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне, якая праводзіцца з перыядычнасцю адзін раз у два гады. У 2016 годзе ў выстаўке прынялі ўдзел 490 кампаній з 47 краін свету.

На стэндзе БТЛЦ прадэманструе поўны спектр паслуг і магчымасцяў па перавозках грузаў з Кітая ў краіны Еўропы і назад. Акрамя таго, удзел у рабоце Міжнароднай выстаўкі дазволіць спецыялістам прадпрыемства вывучыць стан транспартнага рынку і разгледзець сусветныя тэндэнцыі развіцця лагістычных сістэм з мэтай прыцягнення аб'ёмаў грузаў транзітных і экспартных перавозак на Беларускую чыгунку.

Прыярытэтнай задачай Беларускай чыгункі для рэалізацыі транзітнага патэнцыялу і забеспячэння транзітнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры ў рамках II і IX Міжнародных транспартных калідораў.

Развіццё беларускага ўчастка II Міжнароднага транспартнага калідора БЧ ажыццяўляе з мэтай павелічэння хуткасці руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў, пашырэння магчымасцяў Беларускай чыгункі па апрацоўцы транзітных грузапатокаў, у тым ліку з улікам перспектыў рэалізацыі канцэпцыі «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» і іншых праектаў, якія фарміруюць грузапатокі ў кірунку Усход Захад Усход.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год