Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка ў летні перыяд плануе аздаравіць парадку 6 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак

25 мая

На ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі завяршаюцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых лагераў да прыёму дзяцей і забеспячэнню якаснага адпачынку.

Першым летні сезон 2018 года адкрые дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Заезд у яго прызначаны на 1 чэрвеня.

Усяго ў летні перыяд на Беларускай чыгунцы будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў: «Гастэла», «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка»,«Магістраль». Яны адкрыюцца ў першай палове чэрвеня.

Беларуская чыгунка з пачатку чэрвеня і да канца жніўня плануе аздаравіць больш за 5800 дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Для аздараўлення дзяцей падлеткавага ўзросту ад 15 да 18 гадоў прадугледжана стварэнне профільных атрадаў.

Адметнай асаблівасцю аздараўленчай кампанія 2018 года стане правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года малой радзімы.

Таксама традыцыйна будзе праводзіцца агляд-конкурс на лепшае дзіцячае аздараўленчае падраздзяленне беларускай магістралі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год