Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

29 мая ў Смаленску адбылося падвядзенне вынікаў вытворчага спаборніцтва паміж калектывамі Беларускай і Маскоўскай чыгунак

31 мая

Дэлегацыю Беларускай магістралі ўзначаліў яе Начальнік Уладзімір Марозаў. Дэлегацыю Маскоўскай чыгункі — начальнік чыгункі Уладзімір Молдавер.

Падводзіць вынікі спаборніцтваў паміж дзвюма дарогамі стала ўжо добрай традыцыяй, якая доўжыцца больш за 10 гадоў. Сустрэчы перыядычна праходзяць у Беларусі і Расіі. Узаемадзеянне ў такім фармаце спрыяе далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва і развіццю працоўных калектываў. Чарговая сустрэча прайшла на Смаленскай зямлі.

У сваіх прывітальных зваротах кіраўнікі чыгунак расказалі якіх вынікаў дабіліся працоўныя калектывы, абмеркавалі сумесныя планы работы. Размова ішла аб выкананні асноўных вытворчых паказчыкаў.

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў у сваім прывітанні выказаў словы падзякі прысутным на сустрэчы ветэранам і падкрэсліў: «… чыгуначнікі, як ніхто іншы, засталіся верныя духу дружбы, духу адказнасці і духу інтэрнацыяналізму, нам з вамі цяжка правесці мяжу ў гісторыі там, дзе мы жылі б асобна. Гэта агульная наша гісторыя, наша сучаснасць і будучыня, нам нельга губляць пераемнасць і ўзаемадзеянне».

Уладзімір Марозаў звярнуў увагу, што за апошнія гады значна павялічыўся аб'ём работ. «У 2011 годзе праз Маскоўскую дарогу і Беларусь прайшло ў Еўропу ўсяго 2 тысячы кантэйнераў па кірунку Кітай—Еўропа, у 2017 годзе ўжо 250 тысяч, у бягучым годзе прагназуем 320 тысяч кантэйнераў у ДФЭ. Сёння кожныя суткі праз Беларусь, праз Маскоўскаю чыгунку праходзяць 12 пар арганізаваных кантэйнерных цягнікоў, і ў нас з вамі ёсць рэзервы прапускной здольнасці, да беларуска-полькай мяжы нашы цягнікі ў сярэднім ідуць 7 сутак. Гэта добры вынік, мы ўжо прапускаем наш паток з хуткасцю 11001200 км/суткі».

Таксама Уладзімір Марозаў у сваім выступе коратка спыніўся на праектах, што рэалізуюцца на беларускай магістралі: «Мы выбралі шлях на электрыфікацыю Беларускай чыгункі, кожны год мы ўводзім па 120130 км электрыфікаваных пуцей, адпаведна пад гэта закупляем і электравозы, а таксама электрацягнікі, якія вырабляюцца ў Беларусі кампаніяй «Штадлер», дызель цягнікі ДЦ польскай вытворчасці».

Уладзімір Молдавер адзначыў, што ў апошнія гады Маскоўская дарога работае ў пастаяннай дынаміцы росту грузаабароту і гэта адлюстроўвае тэндэнцыю развіцця эканомікі Расійскай Федэрацыі. У бягучым годзе таксама прасочваецца дынаміка грузаабароту.

«За мінулы год мы перавезлі рэкордную за апошнія перыяды жыцця новай Расіі колькасць пасажыраў — 717 млн. 67% — гэта прыгарадныя пасажыры ўсёй Расійскай Федэрацыі. Сёння ўжо больш за 185 млн чалавек скарысталіся паслугамі Маскоўскага цэнтральнага кальца. 177 пар цягнікоў у пяціхвілінным інтэрвале сёння следуюць. Мы разглядаем пытанне скарачэння інтэрвалу руху да 3—4 мінут. Мы сёння ўпершыню рэалізавалі праект лічбавая чыгунка. Гэта тэхналогія, якая ўжываецца на Маскоўскім цэнтральным кальцы, гэта тэхналогія будучыні. Сёння бессвятлафорны рух цягнікоў, аўтаматычнае тармажэнне гэтых цягнікоў. Гэта набліжае нас да таго, што мы ў найбліжэйшай будучыні будзем эксплуатаваць гэтыя цягнікі без лакаматыўных брыгад», падкрэсліў Уладзімір Молдавер.

Таксама звярнуў увагу на рэалізацыю шэрагу праектаў у грузавым руху і адзначыў: «Сумеснымі намаганнямі беларускіх, казахстанскіх і нашых калег у асобе «Транскантэйнера» мы сёння шмат дамагліся ў вырашэнні пропуску транзіту кантэйнерных цягнікоў. Мы сёння ўжо разглядаем тэхналогію, якім чынам мы будзем скарачаць тэрмін дастаўкі прытрымлівання гэтых цягнікоў і маршруты гэтых цягнікоў. Мы скончылі праектаванне высакахуткаснай магістралі Масква-Казань і ў гэтым годзе мы пачынаем рэалізацыю гэтага праекта».

Затым адбылася цырымонія падпісання Пастановы аб выніках вытворчага спаборніцтва паміж калектывамі Маскоўскай і Беларускай чыгунак за 2017 год і ўзнагароджанне пераможцаў. Пераможцамі спаборніцтва прызнаны калектывы:

ад Беларускай чыгункі — калектыў Аршанскага вагоннага дэпо, Аршанская дыстанцыя пуці, Гомельскай дыстанцыі пуці, лакаматыўнага дэпо Орша імя К.С. Заслонова;

Ад Маскоўскай чыгункі — калектыў чыгуначнай станцыі Смаленск-Сартавальны Маскоўскай дырэкцыі упраўлення рухам Цэнтральнай дырэкцыі упраўлення рухам — філіяла ААТ «РЖД».

Усім пераможцам вытворчага спаборніцтва былі ўручаны Дыпломы.

Падчас сустрэчы дэлегацыі чыгунак ўсклалі кветкі да Вечнага агню, азнаёміліся з багатай і слаўнай гісторыяй горада-героя Смаленска.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год